Навiны
Новая маладзёжная будоўля
Указ, якім прадугледжваецца будаўніцтва ў 2025–2027 гадах Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, парку Народнага адзінства і стварэнне пастаяннай экспазіцыі музея ў раёне вуліцы Арлоўскай у Мінску, быў падпісаны Прэзідэнтам Беларусі 5 лютага. Таксама музею прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі. А значыць, удзел у ёй могуць узяць маладыя людзі ва ўзросце да 31 года, у тым ліку ў складзе студэнцкіх атрадаў.
Нацыянальны гістарычны музей Беларусі і парк Народнага адзінства плануецца пабудаваць у 2025-2027 гадах
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 лютага падпісаў указ нумар 50, якім прадугледжваецца будаўніцтва ў 2025-2027 гадах у раёне вуліцы Арлоўскай у Мінску Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, парку Народнага адзінства і стварэнне пастаяннай экспазіцыі музея. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
150-годдзе Лейбы Альпяровіча адзначылі выстаўкай
Сёння вядома болей як 50 твораў гэтага мастака. Лічыцца, што захаванае і ўратаванае — толькі пятая частка яго спадчыны. Жывапіс і графіка аўтара, які нарадзіўся ў мястэчку Куранец Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер вёска Вілейскага раёна Мінскай вобласці), вучыўся ў Вільні, Адэсе і Санкт-Пецярбургу, а працаваў у Мінску і за мяжой, захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім і Нацыянальным гістарычным музеях Беларусі, а яшчэ — у Адэскім мастацкім музеі. Гаворка пра Лейбу Альпяровіча (1874–1913) — таленавіты творца жыў і ствараў на стыку эпох і ўспрымаецца сённяшнім гледачом найперш як сведка мінуўшчыны і адлюстравальнік яе павеву.