Навiны
Аплатны водпуск для бацькі пры нараджэнні дзіцяці можа з’явіцца ў Беларусі
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі разглядае магчымасць увядзення аплатнага водпуску для бацькоў пры нараджэнні дзіцяці, паведамляе Smartpress.by
Каго шукаюць наймальнікі на рынку працы Беларусі?
У Беларусі пачалі выплачваць матэрыяльную дапамогу да Дня Перамогі
«Гэта самае малое з таго, што мы можам зрабіць у знак падзякі».
Паўлючэнка: У 2025 годзе наймальнікі павялічылі колькасць месцаў для часовай занятасці моладзі ў 1,5 разы
Як выглядае партрэт сярэднестатыстычнай беларускі і як яна ўсё паспявае?
У нашай краіне жыве каля 4,9 мільёна жанчын, а гэта 54 % насельніцтва. Сярэднестатыстычны партрэт беларускі выглядае так: гэта гараджанка, якая мае вышэйшую ці сярэднюю спецыяльную адукацыю, працуе ў сферы аховы здароўя, адукацыі, фінансавай ці страхавой дзейнасці або на дзяржслужбе, у вольны час займаецца спортам, знаходзіцца ў шлюбе і выхоўвае дзяцей. Як і дзякуючы чаму ў беларусак атрымліваецца быць актыўнымі, падтрымліваць баланс паміж сям’ёй і кар’ерай, напярэдадні Дня жанчын расказалі спецыялісты, а міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка падзялілася асабістым сакрэтам, як усё паспяваць.
Эканамічны рост адчуем па ўласнай кішэні
Міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка расказала «Звяздзе» пра павелічэнне зарплат, пенсій і дапамог, а таксама пра іншыя змяненні.
У каго і на колькі вырастуць пенсіі з 1 лютага?
Заслухоўваючы даклад па мерах удасканалення сацыяльнай абароны насельніцтва ў кастрычніку мінулага года, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў сённяшняй сітуацыі і пенсіянераў, і інвалідаў, і дзяцей-сірот варта падтрымліваць, як толькі ў дзяржавы з’яўляюцца фінансавыя магчымасці. У чарговы раз можна ўпэўніцца, што словы Прэзідэнта не разышліся са справай. Беларуская эканоміка спрацавала са станоўчым вынікам, і заробленыя сродкі было вырашана накіраваць на падтрымку найбольш уразлівых катэгорый насельніцтва. Днямі кіраўніком дзяржавы быў падпісаны Указ «Аб павышэнні пенсій», згодна з якім з 1 лютага яны ўзрастуць у сярэднім на 10 %. Якім у выніку будзе сярэдні памер пенсіі? Ад чаго залежыць іх павышэнне? Як сёлета будуць расці «ўзроставыя» даплаты да пенсіі? Аб гэтым «Звяздзе» расказала міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка.