Навiны
Што новага з'явілася ў сістэме адукацыі Беларусі ў 2025-м
З 1 верасня ўступілі ў сілу змены ў Кодэкс аб адукацыі. У Міністэрстве адукацыі гэты факт пракаментавалі як дашліфоўку дзеючага дакумента, што носіць тэхнічны, практычны і аператыўны характар. Заканадаўцамі і Міністэрствам адукацыі ўлічвалася ў першую чаргу правапрымяняльная практыка. У цэлым змяненні накіраваны на ўдасканаленне дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, павышэнне яе якасці, далейшае ўмацаванне прэстыжу беларускай сістэмы адукацыі.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь падводзіць папярэднія вынікі рэалізацыі маладзёжнай палітыкі
Сёння, 27 лістапада, у Мінску адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства адукацыі Беларусі, прысвечанае ключавым пытанням дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.
Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава адзначае сваё 115-годдзе
Да святкавання такой саліднай даты ўстанова адукацыі падышла ў якасці аднаго з лідараў Міжнароднага рэйтынгу «Тры місіі ўніверсітэта».
Міністэрства адукацыі вызначыла, куды можна паступіць без экзаменаў
Мінадукацыі зацвердзіла спецыяльнасці для паступлення адораных дзяцей без экзаменаў
Міністэрства адукацыі зацвердзіла пералік спецыяльнасцяў агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі, на якія дзеці, што асвоілі праграмы дадатковай адукацыі для адораных дзяцей і моладзі ў «Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку», могуць паступаць без уступных экзаменаў. Гэта абумоўлена пастановай Міністэрства адукацыі ад 28 жніўня 2025 года нумар 153, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
Паўтара дзясятка распрацовак прадставіў БДУ на выставе «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра»
Гэта міжнародная спецыялізаваная выстава была ўпершыню арганізавана ў 1995 годзе і сёння прыцягвае ўвагу вытворцаў абсталявання, тэхналогій і матэрыялаў. Яе экспанаты прадстаўляюць дасягненні паліўна-энергетычнага комплексу розных краін, там прасоўваюцца найлепшыя інавацыйныя распрацоўкі у сферы электраэнергетыкі, газавай галіны, энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій, лічбавага развіцця.
Як падрыхтаваць добрага прамыслоўца абмеркавалі ў Гомелі
Сталі вядомы вынікі экзамену замежнікаў на веданне адной з дзяржаўных моў
Каля 90 % з тых, хто здаваў 30 кастрычніка першы экзамен на веданне рускай мовы, прайшлі выпрабаванне паспяхова.
Каля 200 мігрантаў пройдуць ацэнку ведаў дзяржмовы. У Мінадукацыі расказалі пра працэдуру экзамену
Каля 200 мігрантаў 30 верасня пройдуць ацэнку ведаў дзяржаўнай мовы. Пра гэта журналістам паведаміў начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў, перадае БелТА.
У Цэнтрвыбаркаме пачалі падрыхтоўку да новага электаральнага перыяду
Сярод прыярытэтаў — работа з насельніцтвам і моладдзю па павышэнні прававой культуры.