Навiны
Лагойскі раён — месца партызанскай славы
Ваенныя падзеі, якія адбываліся паблізу мясцовасці, дзе я нарадзіўся, пакінулі глыбокі след у маёй памяці. У 70-я гады яшчэ жыло даволі шмат аднавяскоўцаў, хто на сабе адчуў усе жахі вайны. Нехта з маіх землякоў змагаўся ў партызанскіх атрадах, ваяваў на фронце, а камусьці давялося жыць і выжываць пры акупацыйнай уладзе. Бывала, у нашай хаце вечарамі збіраліся суседзі, і тады пачыналіся развярэджваючыя сэрца ўспаміны, якія пакідалі свой глыбокі след, нараджалі самыя розныя пачуцці і адчуванні — ад шчыра спачувальных, суперажывальных да невыказна абуральных, гнеўных, пратэстуючых. У маёй памяці і цяпер жывуць тыя ўражлівыя, страшныя карціны, жывыя, эмацыянальна прачулыя і асобасна перажытыя эпізоды, пра якія распавядалі сведкі ваенных падзей, мае землякі. І сёння часам проста здзіўляешся, як можна было ўсё гэта вынесці, пераадолець тыя жудасныя выпрабаванні і, нягледзячы на перажытае, застацца людзьмі, не страціць веру ў лепшае, у чалавечнае, святлалюбнае.
«Калi жыць з Богам, то страхi знiкаюць»
«Калi жыць з Богам, то страхi знiкаюць», — пераканана мацi шасцярых дзяцей, жонка настаяцеля прыхода храма свяцiцеля Мiкалая Цудатворца ў Лагойску Уладзiмiра Шэйдака, жанчына года—2024 у намiнацыi «Духоўнасць i культура» Iнга Шэйдак.
Дэпутат Таццяна Лаўрыновіч — пра работу з выбаршчыкамі
Да выбрання дэпутатам Палаты прадстаўнікоў член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Таццяна Лаўрыновіч жыла і працавала ў Лагойску. Пачынала звычайнай настаўніцай, затым — старшынёй Лагойскага сельвыканкама. «Адпаведна, практычна трэць акругі мне ўжо была знаёмая, — прызнаецца яна. — Маю 75-ю Лагойскую выбарчую акругу па колькасці насельніцтва можна падзяліць на тры ўмоўныя часткі: горад Лагойск і шэсць сельвыканкамаў, горад Смалявічы і два сельвыканкамы, а таксама два сельвыканкамы Мінскага раёна, уключаючы буйны населены пункт Калодзішчы. Такая адміністрацыйная раскіданасць тэрыторыі ўносіць свае карэктывы ў працу і робіць яе цікавай і насычанай на падзеі». Чым сёння жыве 75-я Лагойская акруга, дэпутат расказала карэспандэнту «Звязды».
Аляксандр Лукашэнка: Для нас галоўнае — захаваць мір
Традыцыйна свята Раства Храстова Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустракае разам з вернікамі ў царкве. Сёлета кіраўнік дзяржавы наведаў храм Свяціцеля Мікалая цудатворца ў Лагойску. Месца ўнікальнае. Храм быў пабудаваны ў 1866 годзе і з’яўляецца помнікам архітэктуры. У 1930-я гады храм быў зачынены і ператвораны ў збожжасховішча. Падчас Вялікай Айчыннай вайны службы тут аднавіліся і ўжо не перапыняліся. У 1907 годзе ў храм вернуты старажытны абраз Лагойскай Божай Маці, які лічыўся страчаным. Пры царкве ёсць гаючая крыніца, якая выцякае з падножжа ўзгорка, на якім стаіць храм. Аляксандр Лукашэнка ў царкве запаліў святочную свечку. А затым пагутарыў з вернікамі. Размова хоць і не была абсалютна святочнай, але ж на самыя важныя тэмы.