Навiны
Як правільна абразаць пладовыя дрэвы
Вясновае абразанне пладовых дрэў — важны этап догляду саду. Яно садзейнічае здароваму развіццю дрэў, павелічэнню ўраджайнасці і прадухіленню захворванняў. Каб абразанне прынесла карысць, важна ведаць, калі і як правільна яго праводзіць для розных відаў дрэў.
Як выбраць расадныя гаршки и касеты?
Многія віды кветкавых і агароднінных культур немагчыма вырошчваць у адкрытым грунце ў нашым клімаце без выкарыстання расады. Атрыманне расады ў хатніх умовах — справа карпатлівая, якая патрабуе цярпення і акуратнасці. Перад пачаткам работ варта падрыхтаваць неабходныя матэрыялы, прылады, а таксама спецыяльныя ёмістасці.
Як «аздаравіць» і «рэаніміраваць» глебу
Прыкметамі «памірання», або ператамлення, глебы з’яўляюцца: яе пылападобны бесструктурны стан, з’яўленне «скарынкі» пасля кожнага дажджу ці паліву, неўраджаі. Прыкметы «хваробы» — гэта непрыемныя пахі гнілі і цвілі. У такіх выпадках трэба тэрмінова праводзіць «рэанімацыю» глебы і яе «лячэнне».
Догляд буйналістых раслін у хатніх умовах
Ужо які год цэнтральнае месца ў кветкавых калекцыях займаюць расліны з буйным лісцем. І іх папулярнасць толькі расце. Яны ўпрыгожаць сваім раскошным відам кожны інтэр’ер: і як салісты, і ў групе з іншымі відамі. Дапамогуць размежаваць зоны ў пакоі і ажывяць пусты кут. Таму, калі ў вас дазваляе месца, можна смела заводзіць «вялікамеры».