Навiны
Як пройдуць «Дажынкі-2025» у Заслаўі
На Мінскім моры маці і дачку панесла на 800 метраў ад берага — ратавальнікі прыйшлі на дапамогу
Увечары 9 ліпеня на Заслаўскім вадасховішчы (Мінскім моры) ратавальнікі дапамаглі жанчыне і яе дачцэ. Падчас катання на сноўбордах іх знесла парывамі моцнага ветру на 800 метраў ад берага, паведамілі ў прэс-службе АСВОД.
На Міншчыне аб’яўлены конкурс на лепшае добраўпарадкаванне
«Кубак наймацнейшых спартсменаў» у Заслаўі прайшоў у трэндах гаспадароў
Веславанне ў Беларусі было, ёсць і будзе. Від спорту, які падарыў краіне найбольшую колькасць алімпійскіх чэмпіёнаў, развіваецца і квітнее, нягледзячы ні на што. І міжнародны турнір па веславанні на байдарках і каноэ «Кубак наймацнейшых спартсменаў», які на мінулым тыдні прайшоў у Заслаўі, гэта даказаў.
Кравец і Натынчык перамаглі ў байдарцы-двойцы на Кубку наймацнейшых спартсменаў
На канале ў Заслаўі стартаваў чацвёрты дзень спаборніцтваў Кубка наймацнейшых спартсменаў па веславанні на байдарках і каноэ, паведамляе БелТА.
У Заслаўі пачаліся археалагічныя раскопкі на тэрыторыі замка
З першых дзён чэрвеня пачаліся палявыя работы на тэрыторыі Заслаўскага замка (гісторыка-культурная каштоўнасць «Гарадзішча Вал») — аб’екце, які мае асаблівае значэнне для гісторыі Беларусі. Археолагі прыступілі да расчысткі праезду ў браму замка з мэтай яго далейшай кансервацыі і музеефікацыі.
Памятныя мясціны Перамогі ўпрыгожваюць Заслаўе
ЦЦП-1, які належыць ДП «Мінрайтэпласетка», зусім нядаўна ператварыўся са звычайнага шэрага вытворчага аб’екта ў арт-аб’ект, на якім да юбілею Перамогі з’явіліся выявы памятных месцаў Беларусі. Аб гэтым піша pristalica.by.
Якіх змяненняў чакаць жыхарам Заслаўя да абласных «Дажынак»?
Наступнае свята хлебаробаў — абласныя «Дажынкі» на Міншчыне — пройдуць у адным з самых старажытных гарадоў нашай краіны, горадзе-музеі пад адкрытым небам — Заслаўі. І, здавалася б, да восені яшчэ ёсць час, работы па падрыхтоўцы горада да святкавання абласных «Дажынак» набіраюць тэмпы ўжо сёння. Пасля комплекснага добраўпарадкавання перад горадам будуць стаяць адказныя задачы: з размахам правесці фестываль-кірмаш і на сваім прыкладзе паказаць, якой павінна быць сталіца Мінскай вобласці. Для таго, каб пракантраляваць падрыхтоўку да абласных «Дажынак», у аўторак было арганізавана пасяджэнне штаба. Удзел у яго рабоце ўзяў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка. Карэспандэнт «Звязды» далучыўся да адказнай нарады і пастараўся высветліць, чым будзе здзіўляць жыхароў і гасцей горад Заслаўе падчас святкавання галоўнага свята хлебаробаў.
Як на месцах развіваюць турыстычны патэнцыял?
Апошнім часам турыстычныя патокі ў нашу краіну павялічыліся, прычым і з Захаду, і з Усходу. Расіяне едуць сюды нават на выхадныя, заходнія госці, карыстаючыся бязвізам, таксама не мінаюць увагай нашы турыстычныя аб’екты. Ды і самі беларусы сталі больш праяўляць цікавасці да ўласнай краіны і ўсё часцей выбіраюць падарожжа па Беларусі ў якасці актыўнага адпачынку. Як не застацца на ўзбочыне гэтага вялікага турыстычнага руху, як працуюць над тым, каб завабіць турыстаў менавіта да сябе, мясцовыя ўлады, высвятлялі нашы карэспандэнты.
Супрацоўнікі МУС правялі суботнік у Заслаўі
У суботніку прынялі ўдзел начальнік упраўлення ідэалагічнай працы МУС Антон Санкевіч і намеснік начальніка УУС Міншчыны Міхаіл Акуліч. Добраўпарадкаваць тэрыторыю таксама прыбылі супрацоўнікі цэнтральнага апарата міністэрства, абласнога УУС, мясцовага аддзела міліцыі Мінскага РУУС, курсанты Акадэміі і Цэнтра падрыхтоўкі кадраў МУС, ліцэісты і выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў.