Навiны
Расказваем, як у Іўеўскім раёне з’явіўся сквер Сям’і
Месца адпачынку для ўсіх узростаў
У Вяззеўскім сельсавеце Асіповіцкага раёна расце попыт на пустуючыя дамы
Вядучы спецыяліст, выконваючая абавязкі кіраўніка спраў сельсавета Вяззеўскага сельсавета Ірына Вялічка апошнія пяць гадоў шчыльна працуе з праблемнай нерухомасцю па 116-му Указу. Сведчыць, што сёлета ніводнага дома зносіць не прыйшлося. Хтосьці купіў за базавую, а хтосьці нават з аўкцыёну.
Сотні тысяч дрэў і мільёны кветак высаджана з пачатку Года добраўпарадкавання
Як азеляніліся нашы паселішчы
У Іванаве агульнымі намаганнямі пусты будынак ператварылі ў галерэю славы
Калі ў Іванава з’явілася новая культурная пляцоўка, многія жыхары ўспрынялі гэта як цуд. Забыты будынак, які яшчэ нядаўна пуставаў, стаў жывым цэнтрам гісторыі і памяці. Ініцыятыва, што нарадзілася ў калектыве работнікаў аддзела культуры, перарасла ў сапраўдны прыклад грамадзянскага адзінства і творчай настойлівасці.
«Хто, калі не мы, зробіць месца, дзе мы жывём, прыгажэйшым?»
Што значыць стаць мясцовым
Навялі парадак — і ў верасні каля гаючай крыніцы зацвілі пралескі
Старшыня Запольскага сельсавета Святлана Валчкова прызнаецца, што ёй вельмі пашчасціла і з тэрыторыяй, і з людзьмі. Бялыніцкі край багаты на прыгожыя мясціны, а паняцце малая радзіма для асноўнай часткі яе насельніцтва не пусты гук. Актывістаў, якія гатовы паўдзельнічаць і рублём, і працай у добрай справе, тут заўсёды хапала. А сёлетні год наогул стаў стымулам для рэалізацыі шэрагу мясцовых ініцыятыў.
У Мінску падвялі вынікі акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі. Сіла адзінства»
Клопат пра культурную і духоўную спадчыну народа — справа нацыянальная і як ніколі важная сёння для грамадства. Менавіта так лічаць валанцёры руху «Добрае Сэрца» Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. 11 лістапада хлопцы і дзяўчаты з усіх куткоў краіны сабраліся ў храме іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць», пабудаваным у гонар ахвяр чарнобыльскай трагедыі.
Як агульнымі намаганнямі добраўпарадкавалі пляж каля возера ў Лепельскім раёне
Вёска Бароўка Лепельскага раёна, размешчаная на жывапісным узбярэжжы возера Шчыбат, невыпадкова лічыцца курортнай зонай. Прыгажосць мясцовай прыроды захапляе не толькі бараўчан, але і шматлікіх гасцей, якія прыязджаюць сюды адпачыць, атрымаць зарад бадзёрасці і новых сіл. У летні час на беразе возера заўсёды збіраецца шмат адпачывальнікаў. Мясцовыя актывісты звярнуліся з просьбай да мясцовай улады выдзеліць пэўную суму для добраўпарадкавання пляжа. Ініцыятыва была прынята. Паэтапна праводзіліся работы па навядзенні парадку, а затым быў распрацаваны праект добраўпарадкавання пляжа, які ўвайшоў у лік пераможцаў конкурсу маладзёжных ініцыятыў «Праектуй будучыню», што праводзіцца Віцебскай абласной асацыяцыяй мясцовых Саветаў дэпутатаў.
Як у Івацэвіцкім раёне рэалізоўваюцца праекты ў рамках конкурсу грамадзянскіх ініцыятыў
Карэспандэнты «МС» працягваюць расказваць аб рэалізаваных праектах у рамках конкурсу грамадзянскіх ініцыятыў. Па ўсёй Беларусі ўвасоблена мноства ідэй. Гэтым разам мы адпраўляемся ў Брэсцкую вобласць, у Івацэвіцкі раён.