Навiны
Балет «Шчаўкунчык» у Мінску змогуць паглядзець больш за 1 тыс. падапечных ТЦСАНаў і пансіянатаў
«Белая Русь», Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і Вялікі тэатр Беларусі падчас рэспубліканскай акцыі «Ад усёй душы» запрасілі больш за 1 тыс. падапечных тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і пансіянатаў з усёй краіны на балет «Шчаўкунчык» 17 снежня. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе РГА «Белая Русь».
Вялікі тэатр выканаў свае абавязкі ў частцы пераходу на новыя ўмовы фінансавання
Цана камплекта білетаў на навагодні «Шчаўкунчык» у Вялікім тэатры Расіі за 40 хвілін вырасла ў два разы
Стаўка за камплект з чатырох білетаў на балет «Шчаўкунчык» у Вялікім тэатры, які адбудзецца 30 снежня ў 12.00 мск, перавысіла пачатковы кошт у два разы ў першыя 40 хвілін таргоў, расказвае РІА «Новости».
«Тэатральная раніца для ўсёй сям’і» пройдзе ў Вялікім тэатры Беларусі 18 кастрычніка
18 кастрычніка ў Вялікім тэатры Беларусі пройдзе «Тэатральная раніца для ўсёй сям’і». Аб гэтым паведамляе БелТА.
Чыя музыка будзе гучаць у новых пастаноўках Вялікага тэатра Беларусі?
Памёр вядомы савецкі і расійскі кампазітар Радзівон Шчадрын
Савецкі і расійскі кампазітар Радзівон Шчадрын памёр ва ўзросце 92 гадоў. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў Вялікі тэатр Расіі.
Сталічныя ратавальнікі правядуць вучэнні ў Вялікім тэатры Беларусі
Ратавальнікі 26 жніўня з 10:00 да 13:00 правядуць тактыка-спецыяльныя вучэнні ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета ў Мінску. Пра гэта паведамляе БелТА.
Оперу «Арлеанская дзева» ўпершыню паставілі ў Вялікім тэатры Беларусі
У джынсах і з заплечникам — такой увасобіў галоўную гераіню рэжысёр-пастаноўшчык Георгій Ісаакян.
Пра любоў, прыгажосць і мудрасць: «Тысяча і адна ноч» — на сцэне Вялікага
Фестываль «Балетнае лета» прайшоў у Вялікім тэатры Беларусі. 11-ы раз арганізатары знайшлі, чым прывабіць публіку, і парадавалі гледачоў адметнымі прэм’ерамі і любімай класікай. Так, у рамках фэсту паказалі «Папялушку» Сяргея Пракоф’ева і «Лебядзінае возера» Пятра Чайкоўскага, а таксама запрасілі на вечар аднаактовых балетаў «Танцы» (пастаноўка балетмайстра Ігара Колба, дырыжора Арцёма Макарава і мастака Вольгі Мельнік-Малахавай). Аднак асаблівай чароўнасцю запомнілася гледачу адкрыццё фестывалю...
«Балетнае лета» ў Вялікім тэатры адкрые спектакль Прыморскай сцэны Марыінскага тэатра
Гэты калектыў упершыню выступіць у Беларусі. Цягам двух вечароў — 4 і 5 чэрвеня — госці прадставяць балет на музыку азербайджанскага кампазітара Фікрэта Амірава «Тысяча і адна ноч», які быў створаны паводле арабскіх казак. Аўтары гэтага твора атрымалі Дзяржаўную прэмію СССР ў 1980-м годзе. У Беларусі яго ведаюць праз пастаноўку дзяржаўнага музычнага тэатра, над якой працавалі прадстаўнікі Азербайджану. Але ў нас ёсць магчымасць пазнаёміцца з іншай харэаграфіяй — з артыстамі Прыморскай сцэны Марыінскага тэатра працаваў балетмайстар-пастаноўшчык Эльдар Аліеў. Хто ходзіць у Вялікі часта, будзе рады новай сустрэчы з Эйюбам Куліевым, галоўным дырыжорам і мастацкім кіраўніком Азербайджанскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета, які прыедзе ў Мінск і будзе кіраваць Сімфанічным аркестрам Марыінскага тэатра, што ў Санкт-Пецярбурзе. Едзе да нас і хор Марыінскага тэатра. Вядома, дзеля знаёмства з гасцямі (і іх адметнымі пастаноўкамі) беларускія прыхільнікі балета і чакаюць гэты фестываль.