Навiны
Як Баранавіцкі дзяржаўны каледж тэхналогіі і дызайну рыхтуе маладых спецыялістаў
Будучы цырульнік тут лёгка можа вучыцца на візажыста, а прадавец-касір — асвойваць ламініраванне веек. У майстэрнях, дзе кожны дзень нараджаюцца і ажыццяўляюцца ідэі, здольныя заваяваць модны алімп, пабывала карэспандэнт газеты «Звязда».
На электронных таргах будынак у Баранавічах падаражэў амаль у 2800 разоў
Пісьменнік з Масквы наведаў Баранавічы
Расійскі пісьменнік-баталіст Мікалай Андрэевіч Чаркашын — добра вядомы і ў Беларусі творца. Яго кнігі пра ваенную гісторыю, драматычныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны пастаянна прыстунічаюць на паліцах кнігарняў ААТ «Белкніга». Не аднойчы член Саюза пісьменнікаў Расіі і член Саюза пісьменнікаў Беларусі М. Чаркашын прэзентаваў свае навінкі, выдадзеныя ў тым ліку і ў Беларусі, у мінскай кнігарні «Светач». Творы М. Чаркашына выходзяць і ў Выдавецкім доме «Звязда», выдавецтвах «Чатыры чвэрці» і «Беларусь».
Беларусы ўзялі дзевяць узнагарод міжнароднага турніру па спартыўнай акрабатыцы ў Баранавічах
У Баранавічах завяршыліся міжнародныя спаборніцтвы па спартыўнай акрабатыцы памяці заслужанага трэнера Беларусі Леаніда Ліўшыца, паведамілі БелТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.
Другі корпус індустрыяльнага парка ў Баранавічах плануюць увесці ў строй у першай палове 2026 года
У Баранавічах другі корпус індустрыяльнага парка плануюць увесці ў строй у першай палове 2026 года. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Баранавічы наведаў зямляк-усходазнавец
У аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры Баранавіцкай гарадской бібліятэкі імя Валянціна Таўлая прайшла сустрэча з унікальным земляком. «Культура Кітая» — так назвалі бібліятэкары гэтую імпрэзу.
Еўфрасінні Полацкай прысвечана выстаўка ў Баранавічах
Відавочцы выратавалі пенсіянера пры пажары ў шматкватэрным доме ў Баранавічах
У Баранавічах відавочцы выратавалі пенсіянера пры пажары ў шматкватэрным доме, паведамляе БелТА са спасылкай на Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС.
Аматар салодкага з Баранавічаў выкраў увесь цукар з кававага апарата
Відэа з 44-гадовым мужчынам, які выкрадае цукар з апарата для кавы ў адной з крам, патрапіла ў сетку. На зладзюжку-салодкаежку выйшлі аператыўнікі, паведамляе Smartpress.by.
Беларусь і Расія абмяркоўваюць стварэнне вытворчасці электрацягнікоў у Баранавічах
Стварэнне вытворчасці электрацягнікоў у Баранавічах абмеркавана на сустрэчы пасла Беларусі ў Расіі Аляксандра Рагожніка з генеральным дырэктарам Расійскай машынабудаўнічай кампаніі АТ «Трансмашхолдынг» Кірылам Ліпай, паведамляе БелТА.