Навiны
Прэзідыум Савета Рэспублікі і Савет Палаты прадстаўнікоў прынялі сумесную заяву ў сувязі з атакай на аўтобус з беларускімі дзецьмі
У заяве гаворыцца, што беларускія парламентарыі рашуча асуджаюць атаку з ужываннем украінскага беспілотнага лятальнага апарата на аўтобус з беларускімі дзецьмі ў Бранскай вобласці. У выніку гэтага варварскага нападу абарвалася жыццё жанчыны, а дзеці атрымалі раненні і калецтвы.
Пацярпелыя ў Бранскай вобласці знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі — Міністэрства аховы здароўя
Пацярпелыя ў Бранскай вобласці знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.
Лукашэнка пракаменціраваў атаку дрона на аўтобус з грамадзянамі Беларусі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пракаменціраваў атаку беспілотніка на аўтобус з грамадзянамі Беларусі, якая адбылася 17 чэрвеня на тэрыторыі Бранскай вобласці Расіі, паведаміла БелТА.
Траўміраваныя пасля атакі дрона на аўтобус у Бранскай вобласці знаходзяцца ў дарозе на радзіму
Беларусы, пацярпелыя ад удару дрона ў Бранскай вобласці, знаходзяцца ў дарозе на радзіму, паведамілі БелТА ў Гомельскім аблвыканкаме.
У ААН асудзілі атакі супраць грамадзянскіх асоб, каменціруючы ўдар па аўтобусе ў Бранскай вобласці
Прадстаўнік генеральнага сакратара ААН Стэфан Дзюжарык, каменціруючы ўдар БПЛА па аўтобусе з беларускімі дзецьмі ў Бранскай вобласці, заявіў, што ў Арганізацыі асуджаюць атакі супраць грамадзянскіх. Аб гэтым паведамляе РІА «Новости».
«Дзякуй Богу, дома!» Пасажыры аўтобуса, які трапіў пад удар БПЛА УСУ, вярнуліся ў Рэчыцу
Хаджаеў: Для дапамогі пацярпелым у Бранскай вобласці з Мінска накіраваны спецыялісты рэспубліканскага ўзроўню
Для дапамогі пацярпелым у Бранскай вобласці з Мінска накіраваны спецыялісты рэспубліканскага ўзроўню. Аб гэтым расказаў міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў, паведамляе БелТА.
СК Беларусі распачаў крымінальную справу па факце ўдару БПЛА па аўтобусе з дзецьмі з Гомельскай вобласці
Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу па факце ўдару БПЛА па аўтобусе з дзецьмі з Гомельскай вобласці. Аб гэтым журналістам расказаў старшыня Следчага камітэта Канстанцін Бычак, перадае БелТА.
Пацярпелым пры атацы БПЛА на аўтобус з беларускімі дзецьмі дапамога аказваецца ў поўным аб’ёме — Міністэрства аховы здароўя РФ
Пацярпелым пры атацы БПЛА на аўтобус з беларускімі дзецьмі дапамога аказваецца ў поўным аб’ёме. Пра гэта заявіў памочнік міністра аховы здароўя Расіі Аляксей Кузняцоў, паведамляе БелТА.
У Бранскай вобласці БПЛА атакаваў аўтобус з гомельскай дзіцячай футбольнай камандай
У Бранскай вобласці БПЛА атакаваў аўтобус з гомельскай дзіцячай футбольнай камандай. Пра гэта паведаміў часова выконваючы абавязкі губернатара Бранскай вобласці Ягор Кавальчук, паведамляе БелТА.