Навiны
Здабыткі рэгіёнаў — росквіт краіны
Ахілесава пята сучаснасці — легкавернасць. Сёння ў сусветным павуцінні генерыруюцца тоны дэзынфармацыі. Клююць на яе, як правіла, тыя, хто яшчэ не пасталеў, хто паддаўся спакусе кідкага «смажанага» факта, хто, урэшце, забыўся пра запаветы продкаў, традыцыі нашага народа, якія ствараюць абарону ад пастак. Інфармацыйны шум перашкаджае задумацца пра гэта. Але надзвычай важна ўспомніць, хто мы ёсць і чаго вартыя. Гэта дапамагла зрабіць навукова-практычная канферэнцыя «Івацэвіцкія чытанні».
Страчаным будзе той дзень, у які мы не танцавалі хаця б раз
Баль як падмурак культурнай спадчыны.
Покліч івацэвіцкіх кнігавак
«...Жыццё недарма // Нам далося на сцежках цярністых // І што лепшае долі на свеце няма, // Як сэрцам адкрытым і чыстым // Блакітныя шчырыя далі абняць...» — пісаў сын Івацэвіцкай зямлі Піліп Пестрак, які прагнуў свабоды, справядлівасці і волі выказаць праўду. Сёння яго творчыя набыткі, выяўленыя ў безлічы твораў, натхняюць сённяшняе пакаленне, абавязкова даючы глебу для разважанняў: а што я магу сказаць пра жыццё, пра свой час? Усвядоміць моц роднага слова, неўміручасць народных традыцый і вагу творчай скарбонкі дапамагае штогадовае свята пісьменства, якое ўзбагаціла Івацэвічы, адзін з найбуйнейшых і гістарычна значных рэгіёнаў Брэсцкай вобласці з больш чым 500-гадовай гісторыяй. Тут знаходзіцца геадэзічны пункт «Дуга Струвэ», канал Агінскага, красуе Косаўскі палац Пуслоўскіх ХІХ ст. А хто не памятае лыжны брэнд «Целяханы»? Суквецце дасягненняў і славутасцяў засведчыла свята.