Навiны
Як райцэнтр на Гродзеншчыне вызначае сваю адметнасць
Незабыўны след у Мастах пакінуў абласны фестываль «Дажынкі», які адбыўся ў лістападзе мінулага года. Стан горада быў высока ацэнены кіраўніком краіны. Можна сказаць, што гарадское аблічча значна змянілася. А сёлета тут зноў ёсць нагода для гонару. Завяршаецца рэканструкцыя ўнікальнага пешаходнага маста праз Нёман — самага доўгага ў Беларусі. Аб тым, якія набыткі атрымаў горад летась і што яго чакае ў найбліжэйшы час — у інтэрв’ю са старшынёй Мастоўскага райвыканкама Андрэем Санько.
Чаму з году ў год расце патэнцыял мастоўшчыны
Адным з галоўных багаццяў тут лічаць зямельныя рэсурсы, і, вядома, нездарма. Эканамічнае і сацыяльна-культурнае развіццё Мастоўскага раёна залежыць ад сельскагаспадарчай вытворчасці. Тое, як спрацуе жывёлагадоўчая галіна, што вырасце на палях, і будзе падмуркам, на якім будуецца эканамічны дабрабыт раёна.
На месцы здымкаў фільма «Белыя росы» будзе высаджаны першы ў Гродне зялёны лабірынт
Добраўпарадкаванне паркавай зоны ў мікрарёне Дзевятоўка пачалося некалькі гадоў таму. Месца для горада знакавае. Раней тут была вёска, дзе больш за 40 гадоў таму вяліся здымкі культавага беларускага фільма.
Старажытныя карты і планы Гродна ўпершыню прадстаўлены ў Новым замку
Па іх можна прасачыць гісторыю забудовы горада за два з паловай стагоддзя. Старажытныя планы — гэта яшчэ і шэдэўры чарцёжнага майстэрства, па ім бачны шлях развіцця картаграфіі як навукі.
Як лялькі вядуць рэабілітацыйную работу з пацыентамі ў Гродне?
У экспазіцыі, якая падрыхтавана аддзелам мастацтваў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі, сабрана больш за 260 экспанатаў. Большасць з іх прадастаўлены калекцыянерамі, некаторыя спецыяльна для выстаўкі падрыхтавалі наведвальнікі цэнтра сацыяльнай рэабілітацыі. Аказалася, што лялечны свет не толькі прыгожы, але і вельмі пазнавальны.
Якія выгады раздзельнага збору смецця?
Прэзідэнтам краіны пяць гадоў таму пастаўлена задача перапрацоўваць 50–60 % адходаў і актыўней выкарыстоўваць другасную сыравіну. У Гродзенскай вобласці гэты паказчык можа быць дасягнуты ўжо сёлета. Лідарам у гэтым кірунку з’яўляецца Гродзенскі завод па ўтылізацыі і механічнай сарціроўцы адходаў. Летась тут пачалі выпуск RDF-паліва, а ў найбліжэйшы час будуць здабываць жвір з будаўнічых адходаў.
Беларускія замкі ў трэндзе
У Гродзенскай вобласці за мінулы год самым папулярным па наведванні стаў Стары замак у Гродне
У Поразаўскім сельскім Савеце ствараюць «вёску будучыні»
І, відавочна, не адну. Тут узяты курс на продаж закінутых пустых дамоў па адной базавай велічыні. Справа ідзе даволі хутка. Калі ў 2022 годзе ў сельскім Савеце было прададзена шэсць такіх сядзіб, то за два мінулыя гады — ужо 32. Нават гаворка ідзе аб стварэнні вёсак новага тыпу — з сучаснымі камфортнымі дамамі і прысядзібнымі плантацыямі.
Прыродны цуд беларускіх выкапняў
Незвычайная калекцыя крэменя сабрана ў Бераставіцкім раёне. Музей знаходзіцца ў сярэдняй школе аграгарадка Вялікія Эйсманты. Тут можна ўбачыць экспанаты, якія нагадваюць работы скульптараў, настолькі адшліфавана і выразна яны выглядаюць. А між тым, рука чалавека не мела да гэтага ніякага дачынення — усё зрабіла прырода. А пытлівыя месцічы сабралі падарункі беларускіх нетраў, каб наблізіцца да спрадвечных загадак зямлі.
Як у Гродзенскай вобласці будуць паляпшаць экалагічнае асяроддзе
Завяршаецца першы месяц Года добраўпарадкавання, які дае старт Пяцігодцы якасці. У азначаным кірунку будуць прыкладацца намаганні дзяржавы, арганізацый, усіх грамадзян. Размова — пра развіццё інфраструктуры, навядзенне парадку, захаванне навакольнага асяроддзя. Такая работа сёлета павінна стаць больш эфектыўнай, а мерапрыемствы больш маштабнымі і ахопліваць розныя сферы і аб’екты.