Навiны
Ці будуць працягнуты праекты «Марафона адзінства» ў рэгіёнах?
Двума праектамі «Адну справу робім» і «Разам працуем, разам спяваем» за перыяд «Марафона адзінства» арганізатары ахапілі 114 прадпрыемстваў. Такія звесткі прывяла кіраўнік рабочай групы па арганізацыі і правядзенні акцыі Ганна Лукашэнка, паведамляе БелТА.
Турчын: 23 лютага — сімвал мужнасці, сілы, гонару і патрыятызму
Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын павіншаваў жыхароў Мінскай вобласці з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Хрэнін: У 2025 годзе будзе пабудавана і здадзена больш за 700 арэндных кватэр для ваенных
У 2025 годзе будзе пабудавана і здадзена больш за 700 арэндных кватэр для ваенных. Пра гэта расказаў журналістам міністр абароны Віктар Хрэнін пасля цырымоніі ўручэння ключоў ад арэндных кватэр у Барысаве, паведамляе БелТА.
Турыстычная маршруты па Беларусі прыцягваюць замежных гасцей
Чым цікава беларуская сталіца для замежных гасцей і не толькі? Каб высветліць гэта, нядаўна, у Міжнародны дзень экскурсавода, для прадстаўнікоў дзяржаўных СМІ была арганізавана тэматычная экскурсія. Журналісты наведалі адзін з самых запатрабаваных турыстычных маршрутаў беларускай сталіцы, месца, якое, безумоўна, на слыху ў кожнага, — Верхні горад. На прэс-канферэнцыі, што была арганізавана пасля, прадстаўнікі СМІ чарговы раз пераканаліся: турыстычны патэнцыял нашай краіны з кожным годам усё больш павялічваецца.
Як прафсаюзы дапамагаюць замацаванню маладых кадраў на месцах
Нягледзячы на тое, што статус маладога спецыяліста дае нямала пераваг на заканадаўчым узроўні, праблема замацавання маладых кадраў на першых працоўных месцах актуальная для многіх галін. Асабліва запатрабаваны кадры працоўных прафесій. Вакансіі працоўных спецыяльнасцяў можна ўбачыць і на буйных дзяржаўных прадпрыемствах, і ў невялікіх прыватных кампаніях.
З якімі пытаннямі звярталіся людзі да кіраўніка цэнтральнага рэгіёна?
Днямі старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын правёў асабісты прыём грамадзян. Пытанняў да кіраўніка цэнтральнага рэгіёна традыцыйна шмат, прычым абсалютна розных.
Сувязісты атрымалі выдатны падарунак да юбілею
Пасля цырымоніі ўзнагароджання і ўручэння генеральскіх пагонаў у Палацы Незалежнасці прайшло яшчэ адно традыцыйнае мерапрыемства. Гэта традыцыя хоць і не прымеркаваная да пэўнай даты, але радасці і добрага настрою дае не менш — экскурсія ў Палац Незалежнасці. Гэтым разам ён адчыніў свае дзверы для супрацоўнікаў Міністэрства сувязі інфарматызацыі і падведамасных арганізацый. Экскурсія стала своеасаблівым падарункам — у студзені Міністэрства адзначыла 70 гадоў са дня ўтварэння.
Вальфовіч: Кадэты — будучыня афіцэрскага корпуса краіны
Кадэты — будучыня афіцэрскага корпуса краіны. Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч падчас наведвання Барысаўскага кадэцкага вучылішча Мінскай вобласці, паведамляе БелТА.
Іван Кубракоў: МУС у сучасных рэаліях — гэта вялікі, збалансаваны і структурна выбудаваны механізм
Фармат мерапрыемства, якое прайшло ў Рэспубліканскім маладзёжным цэнтры, — нефармальны дыялог прадстаўнікоў студэнцкага актыву ўстаноў вышэйшай адукацыі, маладых вучоных, блогераў і валанцёраў з прафесіяналамі і экспертамі ў розных галінах.
Водазабеспячэнне ў Асіповічах было адноўлена ў самыя кароткія тэрміны
19 лютага нядобрасумленныя інфармацыйныя рэсурсы літаральна захлыналіся чарговай высмактанай з пальца «сенсацыяй»: «Асіповічы засталіся без вады», «у горадзе гуманітарная катастрофа», «улада бяздзейнічае»... Але, ведаючы іх «аб’ектыўнасць», верыць гэтаму не даводзіцца. І насамрэч усё было зусім па-іншаму.