Навiны
Максім Бутранец прызначаны намеснікам старшыні Дзяржпагранкамітэта
Палкоўнік Максім Бутранец назначаны намеснікам старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 красавіка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Работа на дабрабыт краіны
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў Указ «Аб занясеннi на Рэспублiканскую дошку Гонару пераможцаў спаборнiцтва за 2024 год».
У Беларусі спрошчаны парадак увозу БЛА ў інтарэсах асобных структур і арганізацый
Дзеля аховы правоў і законных інтарэсаў
Дзяржкамісія пракантралюе арганізацыю ўступных выпрабаванняў, у тым ліку цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ), які стартуе ў канцы мая. Таксама камісія ўдзяліць увагу прыёму дакументаў і залічэнню абітурыентаў у ВНУ і ССНУ. Старшынёй камісіі прызначаны намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Каранік. У яе складзе — прадстаўнікі Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, міністр адукацыі Андрэй Іванец, прадстаўнікі міністэрстваў, ведамстваў, абласной выканаўчай улады, Камітэта дзяржаўнага кантролю, парламента і іншых.
Створана дзяржкамісія па кантролі за ходам уступнай кампаніі ў 2025 годзе
У Беларусі створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ў 2025 годзе. Адпаведны ўказ нумар 152 падпісаў 14 красавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны» ўзнагароджаны шэсць гарадоў Беларусі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 красавіка падпісаў указ № 144 «Аб узнагароджанні вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Створаны Апеляцыйны эканамічны суд. Судова-прававая рэформа краіны — на завяршальным этапе
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 красавіка падпісаў указ нумар 141 аб утварэнні Апеляцыйнага эканамічнага суда, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У беларускае грамадзянства прынята 311 чалавек, у тым ліку 26 непаўналетніх
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 сакавіка падпісаў указ нумар 126 «Аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь». Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Вызначаны памеры матэрыяльнай дапамогі ветэранам да Дня Перамогі
Урад зацвердзіў памеры матэрыяльнай дапамогі, якая будзе выплачана ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і іншым катэгорыям грамадзян да Дня Перамогі.
Указам Прэзідэнта зменены парадак накіравання насельніцтва на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 сакавіка падпісаў указ нумар 104, які прыводзіць у адпаведнасць з прынятымі законамі шэраг указаў кіраўніка дзяржавы. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.