Top.Mail.Ru

Навiны

Крутой: Работа прамысловасці — гэта ключ да выканання ўсіх мэтавых і індыкатыўных паказчыкаў рэгіёна ў цэлым

Крутой: Работа прамысловасці — гэта ключ да выканання ўсіх мэтавых і індыкатыўных паказчыкаў рэгіёна ў цэлым

«Работа прамысловасці — гэта ключ да выканання ўсіх мэтавых і індыкатыўных паказчыкаў рэгіёна ў цэлым...» — рэзюмаваў сёння падчас падвядзення вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці за першае паўгоддзе кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой.


Што трэба ўлічваць пры выбары тавараў для школы?

Што трэба ўлічваць пры выбары тавараў для школы?

Праверана, можна браць!
Як бабруйскае прадпрыемства ўдзельнічае ва ўборачнай кампаніі

Як бабруйскае прадпрыемства ўдзельнічае ва ўборачнай кампаніі

«Гаспадарка маленькая, але кампактная», — характарызуе СВК «Бераснеўскі» яго дырэктар Аляксей Арцемчык. Працуе тут крыху больш за 100 чалавек з розных вёсак Кіраўскага раёна, у асноўным з Баравіцы. Калгасныя палеткі пачынаюцца адразу за райцэнтрам. Падчас знаёмства з гаспадаркай на свае вочы пабачыла ход уборачнай, даведалася, якія навінкі сельскагаспадарчай тэхнікі апрабоўваюцца на палях, і... пакаштавала стравы выязной кухні.


Як у Капачоўскім сельсавеце працуе камітэт тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання

Як у Капачоўскім сельсавеце працуе камітэт тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання

Старшыня Капачоўскага сельсавета Мсціслаўскага раёна Сяргей Фядосаў з задавальненнем праводзіць экскурсію па аб’ектах, якія за апошні час з’явіліся дзякуючы неабыякаваму стаўленню да сваёй малой радзімы жыхароў мясцовасці. Гэта і крынічка, і гульнявая пляцоўка, і паклонны крыж, і месца памяці. А колькі кветак і дрэў высаджана па ініцыятыве членаў КТГС, наогул падлічыць немагчыма. Дэпутат кажа, што аднаму чалавеку такая работа не пад сілу, але з камандай аднадумцаў можна і горы звярнуць.


Слаўгарадчанка скарыла расійскую публіку народнымі спевамі
196

Слаўгарадчанка скарыла расійскую публіку народнымі спевамі

Слаўгарадчанка скарыла расійскую публіку народнымі спевамі

Непаўналетняга «мінёра» чакае суд
301

Непаўналетняга «мінёра» чакае суд

Усё пачалося з таго, што ў пачатку года ў Бабруйску ў міліцыю сталі паступаць званкі з паведамленнем аб мініраванні розных грамадскіх аб’ектаў — крамы, каледжа, санаторыя.

Таксісты з Крычава эканомілі на падатках
288

Таксісты з Крычава эканомілі на падатках

Такі факт устанавілі супрацоўнікі інспекцыі МПЗ па Крычаўскім раёне.


Хлебаробам на ўсходзе краіны дапамагае зводны ўзвод Мінабароны

Хлебаробам на ўсходзе краіны дапамагае зводны ўзвод Мінабароны

З раніцы як з вядра ліў дождж. Перапынак зрабіў толькі на паўгадзіны, калі я ўжо пад’язджала да Мсціслава. Паабапал дарогі разгарнулася бязмежнае залатое поле. Каласы моцныя, зерне налітае — прыгажосць неверагодная. Парадавалася за тутэйшых аграрыяў: малайцы! На жаль, непагадзь не дала паназіраць у поўнай меры за працэсам жніва. Але я пераканалася, што нават у дождж работа ў гаспадарках кіпіць.

Магілёўская інспекцыя Дзяржнагляду звяртае ўвагу на якасць школьных тавараў
346

Магілёўская інспекцыя Дзяржнагляду звяртае ўвагу на якасць школьных тавараў

Спецыялісты Магілёўскай абласной інспекцыі Дзяржнагляду знаходзяць у рэалізацыі не вельмі якасныя школьныя тавары. Існуюць патрабаванні, ў адпаведнасці з якімі ранец, заплечнік, партфель павінны мець святлоадбівальныя элементы, каб дзіця было прыкметным у цёмны час на дарозе. Пры выбары сшыткаў і дзённікаў неабходна звяртаць увагу на тое, каб яны былі выразна пралінеены, папера не была жоўтай, а шчыльнасць старонак не дазваляла напісанаму перадрукоўвацца на адваротны бок. Фарбы павінны мець інфармацыю, што яны прызначаны для дзяцей. Не дапушчальна прысутнасць у іх пабочных уключэнняў і пахаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю