Навiны
Качанава: Канстытуцыя ўвасабляе ўсе гістарычныя этапы развіцця Беларусі
Падчас мерапрыемства «Асоба. Грамадства. Дзяржава» мінчане, якія прадэманстравалі актыўную пазіцыю падчас электаральнай кампаніі, зрабілі важкі ўнёсак у развіццё не толькі сталіцы, але і дзяржавы, былі ўзнагароджаны Падзячнымі лістамі Прэзідэнта, узнагародамі дзяржаўных органаў.
Карпенка — моладзі: Пашпарт грамадзяніна Беларусі звязвае вас з нашай Бацькаўшчынай, з беларускім народам
Пашпарт грамадзяніна Беларусі звязвае нас з беларускім народам, яго культурай, мовай, традыцыямі, заявіў старшыня ЦВК Ігар Карпенка падчас урачыстай цырымоніі ўручэння пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у рамках Усебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі!», перадае БелТА.
У Беларусі адкрыўся вясновы сезон палявання
У рэспубліцы пачаўся вясновы сезон палявання на птушыную дзічыну — гусей і качараў. З 15 сакавіка будзе дазволена таксама паляванне на самцоў вальдшнепа «на цязе». Вясновы сезон палявання працягнецца да 11 мая.
Пярцоў: Кніга ў нашы дні — надзейны канал камунікацыі паміж пакаленнямі і эпохамі
Кніга ў нашы дні — надзейны канал камунікацыі паміж пакаленнямі і эпохамі. Такім меркаваннем на адкрыцці XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу падзяліўся намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Пярцоў, перадае БелТА.
Крутой і Мядзінскі абмеркавалі праекты Беларусі і Расіі па захаванні гістарычнай памяці
Цяперашнія і магчымыя будучыя праекты Беларусі і Расіі абмяркоўваліся 12 сакавіка на сустрэчы Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрыя Крутога са старшынёй Міжведамаснай камісіі па гістарычнай асвеце пры прэзідэнце Расіі, старшынёй Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства Уладзімірам Мядзінскім, перадае БелТА.
У Нясвіжы ўшанавалі жанчын года — 2024
У гэту яркую сонечную сераду ў Нясвіжскім замку было асабліва шматлюдна. У нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж» узнагароджвалі пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года — 2024», які праводзіць Беларускі саюз жанчын.
Што неабходна зрабіць у першыя дні вясны ў садзе?
З першых дзён вясны ў садаводаў і дачнікаў пачынаецца гарачая пара. Неабходна падрыхтаваць участак да сяўбы: прыбраць леташнія смецце і лісце, апрацаваць глебу. Але галоўная работа пакуль у садзе, якому трэба дапамагчы выйсці з зімоўкі.
Абноўлены састаў Маладзёжнага савета ФПБ пачне рэалізацыю маштабных праектаў ужо ў бліжэйшы час
Сёння ў нацыянальным прафцэнтры адбылося першае пашыранае пасяджэнне прадстаўнікоў прафсаюзнай моладзі ў абноўленым саставе. Удзельнікі Маладзёжнага Савета Федэрацыі прафсаюзаў вызначылі асноўныя кірункі дзейнасці на бягучы год і дамовіліся аб правядзенні шэрагу маштабных мерапрыемстваў.
Сталічным школьнікам уручылі пашпарты ў Мінскай гарадской ратушы
Напярэдадні важнага дзяржаўнага свята — Дня Канстытуцыі — 40 сталічным школьнікам, якія дасягнулі поспехаў у вучобе, спорце або грамадскай дзейнасці, уручылі пашпарты. Урачыстае мерапрыемства адбылося ў Мінскай гарадской ратушы. Удзел у цырымоніі ўзялі старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў, памочнік Прэзідэнта — інспектар па гораду Мінску Юрый Фралоў, старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Арцём Цуран, першы намеснік начальніка ГУУС Мінскага гарвыканкама — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Андрэй Бакач, першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта ГА БРСМ, дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Раман Бандарук.
Наталля Качанава: «Трэба ўмець слухаць людзей, а пытанні, якія паступаюць, — разглядаць эфектыўна»
Мерапрыемства ў такім фармаце па выніках адзінага дня прыёму грамадзян членамі Савета Рэспублікі — традыцыйнае. Адзіны дзень прыёму грамадзян сенатарамі прайшоў 3 сакавіка ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці. Па кожным звароце даваліся канкрэтныя даручэнні, кожная праблема, якая хвалюе грамадзян, бралася на кантроль. «Такая форма работы намі праводзіцца ўжо не першы год, — звярнула ўвагу Наталля Качанава. — У Мінскай вобласці папярэдні раз мы праводзілі ў кастрычніку 2022 года, з таго часу зроблена вельмі шмат. Практычна ўсе задачы, запісаныя ў пратакол па выніках таго прыёму, выкананы».