Top.Mail.Ru

Навiны

Лукашэнка павіншаваў Вярхоўнага Патрыярха і Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна Другога з днём нараджэння
213

Лукашэнка павіншаваў Вярхоўнага Патрыярха і Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна Другога з днём нараджэння

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Вярхоўнага Патрыярха і Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна Другога з днём нараджэння. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Лукашэнка: Беларусь высока цэніць імкненне Венгрыі да міру і згоды ў Еўропе
307

Лукашэнка: Беларусь высока цэніць імкненне Венгрыі да міру і згоды ў Еўропе

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Венгрыі Тамаша Шуёка, прэм'ер-міністра Віктара Орбана і ўсіх грамадзян гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Святога Іштвана. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Агульнасць падыходаў да суверэнітэту і незалежнасці разам з клапатлівым стаўленнем да нацыянальнай ідэнтычнасці, духоўнай спадчыны і традыцый сваіх дзяржаў — гэта тое, што здаўна аб’ядноўвае нашы народы і стварае перадумовы да паглыблення двухбаковага культурна-гуманітарнага ўзаемадзеяння», — гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнту Венгрыі.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь высока цэніць імкненне Венгрыі да міру і згоды ў Еўропе. Беларускі лідар упэўнены, што Мінск і Будапешт здольныя ўнесці сумесны ўклад ва ўмацаванне рэгіянальнай бяспекі, ролі міжнароднага права і ўстойлівай стратэгічнай стабільнасці. «Спадзяюся, што супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі будзе і ў далейшым развівацца на аснове прагматызму, узаемнай падтрымкі і даверу», — дадаў ён.

У віншаванні Прэм’ер-міністру Венгрыі Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што гэтае свята, Дзень Святога Іштвана, увасабляе глыбокія карані венгерскай дзяржаўнасці, духоўнае адзінства народа і яго гістарычную мудрасць, якая на працягу стагоддзяў дапамагае краіне рухацца шляхам незалежнага развіцця.

«Мінск шануе дружалюбныя і прагматычныя адносіны з Будапештам. Мы падтрымліваем каналы камунікацыі і працягваем узаемакарыснае супрацоўніцтва дзеля росту дабрабыту нашых грамадзян, — гаворыцца ў віншаванні. — Упэўнены, што рэзультатыўны дыялог на афіцыйным узроўні, добразычлівыя сувязі паміж беларусамі і венграмі будуць і надалей спрыяць пашырэнню двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў галінах атамнай энергетыкі, сельскай гаспадаркі, культуры і спорту, а таксама на пляцоўках міжнародных арганізацый».


Лукашэнка павіншаваў калектыў галоўнага ваеннага клінічнага медцэнтра ВС з 220-годдзем
228

Лукашэнка павіншаваў калектыў галоўнага ваеннага клінічнага медцэнтра ВС з 220-годдзем

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабісты склад і ветэранаў дзяржаўнай установы «432 ордэны Чырвонай Зоркі галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» з 220-годдзем з дня ўтварэння. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Лукашэнка пацвердзіў імкненне Беларусі да пашырэння адносін з Інданезіяй у розных галінах
218

Лукашэнка пацвердзіў імкненне Беларусі да пашырэння адносін з Інданезіяй у розных галінах

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Інданезіі Прабова Субіянта з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Кацярыну Васільеву з днём нараджэння

Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Кацярыну Васільеву з днём нараджэння

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Кацярыну Васільеву з днём нараджэння. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Лукашэнка адзначыў тэндэнцыю да росту абароту тавараў і паслуг з Індыяй

Лукашэнка адзначыў тэндэнцыю да росту абароту тавараў і паслуг з Індыяй

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Індыі Драўпадзі Мурму і Прэм’ер-міністра Нарэндру Модзі з Днём Незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Лукашэнка: Беларусь разлічвае на паспяховую рэалізацыю праектаў з Пакістанам

Лукашэнка: Беларусь разлічвае на паспяховую рэалізацыю праектаў з Пакістанам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Асіфа Алі Зардары, Прэм’ер-міністра Шахбаза Шарыфа і ўсіх жыхароў гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Лукашэнка пацвердзіў курс Беларусі на раскрыццё патэнцыялу адносін з Эквадорам

Лукашэнка пацвердзіў курс Беларусі на раскрыццё патэнцыялу адносін з Эквадорам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Эквадора Даніэля Набоа з нацыянальным святам — Днём абвяшчэння незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. 


Аляксандр Лукашэнка павіншаваў будаўнікоў з прафесійным святам — Днём будаўніка
425

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў будаўнікоў з прафесійным святам — Днём будаўніка

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што працавітыя беларускія будаўнікі ўвасабляюць у жыццё самыя крэатыўныя ідэі і пішуць рукатворную гісторыю дзяржавы: актыўнымі тэмпамі ўзводзяць жыллё, будынкі сацыяльнай інфраструктуры, сучасныя вытворчасці, укараняюць інавацыйныя тэхналогіі і арыгінальныя канструктарскія рашэнні.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю