Навiны
Амаль з тым жа лікам — жаночая зборная Беларусі зноў абгуляла каманду Азербайджана
Калі ў першым таварыскім матчы гэтых каманд у Жодзіне гаспадыні ўчынілі гасцям разгром (3:0), то цяпер, у Мінску, ледзь не дабіліся аналагічнага выніку, паведамляе «Мінская Праўда».
Наваполацк і Слуцк прымуць апошнія сустрэчы 14-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе
У чэмпіянаце краіны па футболе сёння будуць згуляны заключныя сустрэчы 14-га тура. У Наваполацку «Нафтан» будзе змагацца з барысаўскім БАТЭ, а ў Слуцку мясцовая аднайменная каманда прыме дзяржынскі «Арсенал», паведамляе sb.by.
«Памінальную малітву» Рыгора Горына ў апрацоўцы Юрыя Пахомава паказалі ў РТБД
Кожную прэм’еру Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі гледачы чакаюць з вялікім нецярпеннем. Не стаў выключэннем і спектакль «Памінальная малітва» ў апрацоўцы расійскага рэжысёра-пастаноўшчыка Юрыя Пахомава. Вядомая гісторыя, перанесеная ў беларускія рэаліі, набыла новыя філасофскія сэнсы і драматычны падтэкст.
Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб’яўлена шасці кітайскім кампаніям за паспяховую рэалізацыю праектаў
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлена шэрагу кітайскіх кампаній, якія ўдзельнічалі ва ўзвядзенні нацыянальнага футбольнага стадыёна і басейна міжнароднага стандарту. Адпаведнае распараджэнне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Сярэбраных прызёраў чэмпіянату свету па пляжным футболе ўшаноўвалі ў НАК Беларусі
У Нацыянальным алімпійскім камітэце адбылася цырымонія ўшаноўвання нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па пляжным футболе, паведамляе БелТА.
Каманды Беларусі і Расіі згуляюць на турніры па міні-футболе памяці абаронцаў чыгуначнага вакзала ў Брэсце
У Брэсце 21 чэрвеня пройдзе міжнародны турнір па міні-футболе, прысвечаны памяці абаронцаў Брэсцкага чыгуначнага вакзала. Аб гэтым паведамляе БелТА.
«Манчэстэр Сіці» з перамогі стартаваў на клубным ЧС
Гульцы англійскага футбольнага клуба «Манчэстэр Сіці» перамаглі мараканскі «Відад» у матчы першага тура групавога этапа клубнага чэмпіянату свету па футболе, паведамляе Sputnik.
Мінскае «Дынама» можа згуляць з «Рыекай» у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў
У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне прайшла жараб’ёўка другога раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, паведамляе БелТА.
Балгарскі «Лудагорац» будзе сапернікам мінскага «Дынама» ў Лізе чэмпіёнаў
Ксенафонтаў прызнаны найлепшым гульцом 12-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі
Аляксандр Ксенафонтаў прызнан найлепшым гульцом 12-га тура чэмпіянатаў Беларусі па версіі Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола», паведамляе БелТА.