Навiны
Кіраўнік дзяржавы зацвердзіў найважнейшыя прагнозныя параметры развіцця Беларусі на 2026 год
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 385, якім зацверджаны найважнейшыя прагнозныя параметры развіцця краіны на 2026 год. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Галоўная мэта — забеспячэнне ўстойлівасці эканомікі і павышэнне дабрабыту насельніцтва.
На першым месцы — чалавек. Кіраўнік Нацбанка аб ключавых прыярытэтах праграмы сацэканамразвіцця да 2030 года
Старшыня праўлення Нацыянальнага банка і кіраўнік рабочай групы па дапрацоўцы праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2030 года Раман Галоўчанка расказаў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» аб ключавых прыярытэтах праграмы сацэканамразвіцця да 2030 года, паведамляе БелТА.
Каранік: Расце дзяржаўная падтрымка навукі — узрастае адказнасць навукоўцаў
Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Каранік далажыў кіраўніку дзяржавы аб ходзе падрыхтоўкі сустрэчы Прэзідэнта з навуковай грамадскасцю.
У Беларусі павялічана фінансаванне дзяржпраграмы падтрымкі бізнесу на 2025 год
У Беларусі скарэкціравана дзяржаўная праграма «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» на 2021—2025 гады. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 28 кастрычніка 2025 года № 581 апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведаміла БелТА.
Кітай стаў найбуйнейшым у свеце вытворцам і спажыўцом грыбоў
Кітай ужо некалькі гадоў запар захоўвае лідзіруючыя пазіцыі ў сусветнай вытворчасці ядомых грыбоў, забяспечваючы больш за 70 % глабальнага рынку. Гадавы аб’ём вытворчасці перавышае 40 млн тон, а кошт прадукцыі летась дасягнуў 380 млрд юаняў. Сёння краіна застаецца найбуйнейшым у свеце як вытворцам, так і спажыўцом ядомых грыбоў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У Магілёўскай вобласці назіраецца тэндэнцыя да паляпшэння фінансавага стану камунальных прадпрыемстваў
Дапамога ў тэрмін
Каля 20 тыс. школьнікаў адпачыла летам у 470 ваенна-патрыятычных лагерах краіны
Каля 20 тыс. школьнікаў адпачыла летам у 470 ваенна-патрыятычных лагерах краіны. Аб гэтым паведаміла намеснік міністра адукацыі Кацярына Пятруцкая падчас Рэспубліканскага семінара-нарады па падвядзенні вынікаў аздараўлення дзяцей летам гэтага года, які прайшоў на базе НДЦ «Зубраня», паведамляе БелТА.
Новы сезон праекта «100 ідэй для Беларусі» стартуе 23 кастрычніка
Новы сезон праекта «100 ідэй для Беларусі» стартуе 23 кастрычніка ў Мінску. Паведаміла БелТА.
У Магілёве адкрылі інавацыйную вытворчасць
У магілёўскім Інстытуце тэхналогіі металаў НАН Беларусі адкрыўся ўчастак па поўным цыкле вытворчасці цвёрдасплаўнага інструмента. Праект рэалізаваны за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Магілёўскага аблвыканкама. Удзел у мерапрыемстве прыняў старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Каранік, які азнаёміўся з інавацыйнымі распрацоўкамі супрацоўнікаў інстытута. Ён назваў падзею знакавай.