Навiны
Выстаўка творчасці дзяцей з аўтызмам праходзіць у Савеце Рэспублікі
Наталля Качанава азнаёмілася з творчымі работамі дзяцей з расстройствамі аўтыстычнага спектра ўстаноў адукацыі і культуры Бярозаўскага раёна. Унікальная выстаўка экспануецца ў фае Савета Рэспублікі.
Работнікі сферы ЖКГ наведалі Палац Незалежнасці
Першая экскурсія пасля цырымоніі інаўгарацыі прайшла ў Палацы Незалежнасці 2 красавіка. Штогод у чацвёртую нядзелю сакавіка ў краіне адзначаецца прафесійнае свята работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. І вось у якасці падарунка 120 прадстаўнікоў галіны з Мінска і Любані змаглі на свае вочы ўбачыць рэзідэнцыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі.
Магілёўская моладзь арганізавала тэлемост з беларускімі і расійскімі сябрамі
Відэаканферэнцыя «Дарогамі Памяці і Славы: адзінства моладзі праз гісторыю» адбылася ў рамках святкавання Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Да арганізатараў з Магілёва далучыліся юнакі і дзяўчаты з Мінска, Брэста, Астрахані.
Ці можа падлетак уладкавацца на работу?
У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны нагадалі, што працаваць падлеткі могуць у вольны ад вучобы час пачынаючы з 14 гадоў (але ёсць умова: рабіць гэта можна з пісьмовай згоды аднаго з бацькоў). А вось з 16 гадоў такое рашэнне можна прымаць самастойна.
Віцебшчына перадала гуманітарную дапамогу жыхарам Расіі
Напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі звыш 3,5 тоны гуманітарнага грузу ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Спіна да спіны» ратавальнікі і актывісты Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Белая Русь» перадалі жыхарам рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, якія пацярпелі ад баявых дзеянняў.
З якімі пытаннямі звяртаюцца да дэпутата на Жлобіншчыне
У склад Жлобінскай выбарчай акругі № 40 уваходзяць горад Жлобін, Навамаркавіцкі, Кастрычніцкі, Стараруднянскі, Стрэшынскі і Пірэвіцкі сельсаветы. Агульная колькасць выбаршчыкаў — звыш 63 тысяч, таму для дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Аляксандра Малабіцкага работа з насельніцтвам мае надзвычай важны сэнс.
У Мінску праходзіць беларуска-расійскі маладзёжны форум
Прадстаўнікі ўсіх гарадоў-герояў Беларусі і Расіі сабраліся гэтымі днямі ў Мінску. У нашай краіне праходзіць маладзёжны форум «Нашчадкі Вялікай Перамогі», які прымеркаваны да 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Каля паўсотні ўдзельнікаў з Мінска, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Валгаграда, Мурманска, Смаленска, Тулы, Керчы, Новарасійска, Севастопаля і Брэста не толькі пазнаёмяцца з памятнымі мясцінамі Беларусі, такімі як Хатынь, Курган Славы, Брэсцкая крэпасць, але і раскажуць пра гераічнае мінулае свайго горада, падзеляцца асабістым вопытам работы па захаванні гістарычнай памяці. Мерапрыемства арганізавана Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі.
Перспектывы ўдзелу грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый у Годзе добраўпарадкавання абмеркавалі на пасяджэнні Каардынацыйнага савета
Перспектывы ўдзелу грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый у Годзе добраўпарадкавання абмеркавалі сёння ў Мінску падчас пасяджэння Каардынацыйнага савета пры Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
З удзелам Наталлі Качанавай абмеркавалі магчымасць стварэння ў Мінску тэхнапарка лёгкай прамысловасці
Мяркуецца, што тэхнапарк, які аб’яднае і буйныя, і невялікія вытворчасці, з’явіцца на базе ААТ «Прамень» — кіруючая кампанія холдынга «Абутак — «Прамень». Менавіта тут і прайшла рабочая сустрэча Старшыні Савета Рэспублікі, упаўнаважанага прадстаўніка Прэзідэнта па горадзе Мінску з кіраўніцтвам горада, «Беллегпрама», фабрыкі.
Рэспубліканская акцыя «Дай лесу новае жыццё!» набірае абароты
Зялёнаму багаццю ў нашай краіне аддаецца асаблівая ўвага з боку дзяржавы. «Лес ёсць лес. Амаль палова краіны — гэта лес. Гэта наш здабытак, дадзены нам Богам», — казаў Прэзідэнт Беларусі, падкрэсліваючы неабходнасць гаспадарскага стаўлення да гэтага рэсурсу. Летась, падчас знаёмства з ходам работ па ўстараненні наступстваў стыхіі ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці, кіраўнік дзяржавы даў даручэнне аператыўна заняцца лесааднаўленнем і прыцягнуць да гэтага ў тым ліку насельніцтва, працоўныя калектывы, студэнтаў. «Мы павінны за будучы год усё гэта аднавіць, — паставіў задачу Аляксандр Лукашэнка. — Трэба парадак навесці».