Навiны
Больш за 83 тыс. чалавек у Гомельскай вобласці атрымалі дапамогу ад Чырвонага Крыжа ў 2025 годзе
Такія даныя агучыла старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа, член Савета Рэспублікі Ала Смаляк на пасяджэнні Прэзідыума абласной арганізацыі БЧК, дзе разглядаліся вынікі дзейнасці арганізацыі ў 2025 годзе, перадае БелТА.
У Мінскай вобласці сёлета выканаюць капрамонт 120 жылых дамоў
У Мінскай вобласці ў 2026 годзе выканаюць капрамонт 120 жылых дамоў. Пра гэта БелТА паведамілі ў ДА «ЖКГ Мінскай вобласці».
Два работнікі сельгасарганізацый Магілёўскай вобласці скажалі статсправаздачнасць, распачатыя крымінальныя справы
Па фактах наўмыснага скажэння дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці распачатыя крымінальныя справы ў дачыненні да службовых асоб дзвюх сельгасарганізацый Магілёўскай вобласці. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Камітэта дзяржкантролю (КДК).
У Магілёве раздалі пуцёўкі на конкурс маладых выканаўцаў у Маладзечне
Магілёўскую вобласць на фінальным этапе ХХV Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў Маладзечне прадставяць саліст народнага ансамбля эстраднай песні «Арыён» Ілья Кубракоў, салістка ўзорнага вакальнага эстраднага ансамбля «Планета» Аляксандра Лепяцёнак і прадстаўніца Магілёўскага абласнога тэатра лялек Надзея Дзегцярова. Яны сталі пераможцамі другога адборачнага этапу конкурсу, які прайшоў сёння ў Магілёве.
Якія грамадзянскія ініцыятывы прапануюць рэалізаваць у Мінскай вобласці
Пасяджэнне камісіі па адборы грамадзянскіх ініцыятыў для рэалізацыі ў 2026 годзе адбылося ў Мінскім абласным выканаўчым камітэце ў панядзелак, другога лютага. На конкурсны адбор сёлета паступілі 34 заяўкі. Прыкладна праз тыдзень стане вядома, якія з іх атрымаюць фінансавую падтрымку дзяржавы і будуць рэалізаваныя. Падрабязнасці даведалася карэспандэнт «Звязды».
У Гомельскай вобласці вызначылі пераможцаў конкурсу грамадзянскіх ініцыятыў
Адзін з іх — праект «Купалле ў Парычах».
Бабруйчане адзначаюць юбілеі беларускіх класікаў
У Бабруйскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М. Горкага прайшла імпрэза «Гучы, беларускае слова».
Лукашэнка адхіліў прапанову па чарговай рэструктурызацыі даўгоў у АПК Віцебскай вобласці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адхіліў прапанову па чарговай рэструктурызацыі даўгоў у АПК Віцебскай вобласці. Кіраўніку дзяржавы было прапанавана падпісаць адпаведны ўказ. Пра гэта ішла размова на нарадзе па асобных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці, перадае БелТА.
Што ўладай Магілёўшчыны робіцца для паляпшэння дабрабыту людзей
ММЗ працуе над стварэннем рухавікоў новага пакалення
Мінскі маторны завод займаецца распрацоўкай рухавікоў новага пакалення, паведамілі ў эфіры «Першага інфармацыйнага».