Навiны
Сергяенка адзначыў высокі ўзровень міжпарламенцкага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Кітаем
Міжпарламенцкае ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і Кітаем знаходзіцца на высокім узроўні, адзначыў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка на сустрэчы з членам Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, сакратаром Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны КПК Лі Сі, перадае БелТА.
Лукашэнка назваў закрыццё Польшчай граніцы з Беларуссю недружалюбным палітычным крокам супраць Кітая
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў закрыццё Польшчай граніцы з Беларуссю недружалюбным палітычным крокам супраць Кітая. Пра гэта ён заявіў 22 верасня на сустрэчы з членам Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК Камуністычнай партыі Кітая, сакратаром Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны КПК Лі Сі, перадае БелТА.
Лукашэнка: «Тут, у цэнтры Еўропы, у вас самыя надзейныя і добрыя сябры»
Палітыка Беларусі ў дачыненні да КНР застаецца нязменнай.
Лукашэнка павіншаваў Сердара Бердымухамедава з днём нараджэння
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Сердара Бердымухамедава з днём нараджэння. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Лукашэнка назваў важнейшыя задачы, якія стаяць перад лясным комплексам Беларусі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці з прафесійным святам — Днём работнікаў лесу, паведамляе БелТА.
Лукашэнка: беларускі і армянскі народы аб’ядноўваюць шматгадовае сяброўства і агульная гісторыя
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Арменіі з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці, паведамляе БелТА.
Лукашэнка: мотастралковыя войскі — надзейныя абаронцы мірнай працы беларусаў і суверэнітэту краіны
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ветэранаў-мотастралкоў, ваеннаслужачых механізаваных злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл з прафесійным святам — Днём мотастралкоў, паведамляе БелТА.
Лунінецкай бібліятэцы нададзена імя Калінковіча
Мікола Калінковіч — знакавы персанаж у беларускім краязнаўстве. Хаця яго лёс быў звязаны і з рознымі куточкамі сёння ўжо постсавецкай прасторы. Тэрміновую службу правёў пад Ленінградам — Санкт-Пецярбургам. Жыў і працаваў, вучыўся ў Маскве, Туркменістане і Грузіі... І ва ўсе гады свайго кароткага жыцця, пачынаючы са школьнага часу, рупіўся ў зборы і вывучэнні памятак роднай зямлі. Найперш — тых, што звязаны з роднай Лунінецкай старонкай.