Навiны
Глускі бондар стварае свае вырабы па традыцыйных тэхналогіях
Традыцыйная тэхналогія бандарных вырабаў у Глускім раёне ўключана ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. Глускі бондар, народны майстар Уладзімір Станкевіч стварае свае вырабы — бочкі, кадкі, цэбары, запарнікі — выключна па тых тэхналогіях, якімі карысталіся нашы продкі. Ён адзіны народны майстар па бандарнай справе на Магілёўшчыне. паведаміла БелТА.
Дабро, клопат і жаданне дапамагчы. Дзяржстандарт павіншаваў выхаванцаў Нясвіжскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алена Маргунова, а таксама яе калегі з цэнтральнага апарату, Белгім, «Белінвестэнергазберажэння» і Слуцкага ЦСМС у рамках навагодняй рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» зазірнулі да педагогаў і выхаванцаў Нясвіжскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, паведамілі БелТА ў прэс-службе камітэта.
Пятае выданне Чырвонай кнігі прэзентавалі ў Мінску
Публічная прэзентацыя пятага выдання Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску, перадае БелТА.
Пераменная воблачнасць, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Якім будзе надвор’е ў Беларусі 24 снежня
У Беларусі 24 снежня чакаецца пераменная воблачнасць. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Незамярзайку «IRIS -30» забаранілі ў Беларусі
Незамярзайку з перавышэннем нарматыву па метаноле ў 570,8 раза забаранілі ў Беларусі, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Кадры, графік, бюджэт-2026. Адбыўся даклад Крутога Прэзідэнту Беларусі
Адбыўся даклад Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыя Крутога. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Мы павінны ім прад’явіць рахунак». Лукашэнка пра адказных за генацыд беларускага народа
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, назначаючы новым генеральным пракурорам Дзмітрыя Гару, падкрэсліў, што адказным за генацыд беларускага народа павінен быць прад'яўлены рахунак, перадае БелТА.
Максіму Багдановічу прысвячаецца
У 2026 годзе Беларусь будзе адзначаць 135-годдзе з дня нараджэння класіка сусветнай паэзіі Максіма Багдановіча, аўтара адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў «Вянок».
Скончыўся апошні этап уступнай кампаніі 2025 года — адбылося залічэнне завочнікаў у аграрныя ВНУ Беларусі
Нетыповы для паступлення ва ўстановы адукацыі час — позняя восень — пачатак зімы ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі тлумачаць так: калі заканчваюцца інтэнсіўныя сельскагаспадарчыя работы, у працаўнікоў аграрнага комплексу з’яўляецца час не толькі для адпачынку, але і для развіцця, руху наперад, атрымання адукацыі. У кіраўнікоў — магчымасць якасна павысіць узровень кадравага складу арганізацый, калі яны будуць падтрымліваць і заахвочваць такія ініцыятывы.
Першая камерцыйная ракета Рэспублікі Карэя разбілася пры запуску ў Бразіліі
Першая камерцыйная арбітальная ракета Рэспублікі Карэя Hanbit-Nano з-за няспраўнасці пацярпела крушэнне неўзабаве пасля запуску са стартавай пляцоўкі ў Бразіліі. Пра гэта паведамляе БелТА.