Навiны
Мінскі метрапалітэн ва ўмовах адмоўных тэмператур працуе ў штатным рэжыме
Ва ўмовах адмоўных тэмператур метрапалітэн працягвае работу ў штатным рэжыме, паведаміла БелТА са спасылкай на прэс-службу метрапалітэна.
Работнікі ЖКГ у Беларусі працуюць у кругласутачным рэжыме на расчыстцы снежных завалаў
Работнікі ЖКГ працуюць у кругласутачным рэжыме на расчыстцы снежных завалаў, паведамляе БелТА.
Больш за 560 км чыгуначнага пуці за дзень ачышчана ад снегу на БЧ
Беларускія чыгуначнікі працягваюць барацьбу са снегам, паведамляе БелТА.
Віншаванне з Раством і Новым Годам ад імя беларускага народа перададзена Папу Рымскаму Льву XIV
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле і Суверэнным Мальтыйскім Ордэне Юрый Амбразевіч 9 студзеня прыняў удзел у традыцыйным навагоднім прыёме, які праводзіцца Папам Рымскім Львом XIV. Пра гэта паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
Ліквідацыю наступстваў цыклону ў Віцебскай вобласці каардынуе абласны выканаўчы камітэт
У ноч з 8 на 9 студзеня Віцебшчына апынулася ва ўладзе актыўных атмасферных франтоў цыклону. Па інфармацыі філіяла «Віцебскаблгідрамет», за некалькі гадзін на рэгіён абрынулася амаль дэкадная норма ападкаў. Вышыня снежнага покрыва вагаецца ад 17 да 32 сантыметраў. Парывы ветру дасягалі 15-16 метраў за секунду. Сітуацыю пагаршае мароз да мінус 8-13 градусаў. Прагназуецца, што 10 студзеня сітуацыя істотна не зменіцца, таму расслабляцца не выходзіць.
На Гродзеншчыне людзі дапамагаюць адно аднаму
Не думаю, што хтосьці будзе спрачацца з тым, што беларусы ўжо адвыклі ад снежных зім. Хутчэй, так званая еўразіма стала нормай. Апошні магутны снегапад быў у 2021 годзе, калі на сінявокую абрынуўся «Ларс». Выдатна памятаю тую непагадзь! Я тады жыла ў прыватным сектары, снегу было па пояс у двары, а на хвіліначку мой рост 170 см. Тады мой дзень пачынаўся ў 5 раніцы з ачысткі двара. У шоку, канешне, была не толькі я. І вось праз 5 гадоў снег зноў вярнуўся ў Беларусь, але на гэты раз ён стаў не каменем спатыкнення, а нават у некаторым родзе аб’яднаў людзей. Але пра ўсё па парадку.
Снегапады аслабеюць, а маразы ўзмоцняцца
Бліжэй да наступнага чацвярга — да мінус 30 °C
Вялікі снег у горадзе. Як Магілёў змагаецца з наступствамі цыклона
У Магілёўскім гарвыканкаме прайшло пасяджэнне сітуацыйнага штаба, на якім абмяркоўваліся пытанні работы ўсіх структур падчас ліквідацыі наступстваў моцнага снегападу, паведаміла БелТА.
У Гродне прыбіраюць снег работнікі ЖКГ, арганізацый і вайскоўцы
У Гродне 86 адзінак спецыяльнай тэхнікі працуюць на прыборцы снегу на вуліцах горада, паведамілі БелТА ў гарадскім упраўленні ЖКГ.
Медустановы Беларусі ва ўмовах снегападу працавалі ў бесперабойным рэжыме
Медустановы Беларусі ва ўмовах снегападу працавалі ў бесперабойным рэжыме. Пра гэта паведамліла БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.