Top.Mail.Ru

Навiны

Крычаўскае прадпрыемства працуе па найноўшых тэхналогіях

Крычаўскае прадпрыемства працуе па найноўшых тэхналогіях

Сёлета Крычаўскае СТАА «ЦСП БЗС» было адзначана дыпломамі рэспубліканскага конкурсу за найлепшыя дасягненні ў будаўнічай галіне «Будаўнічы алімп — 2025» у намінацыях «Найлепшы кіраўнік будаўнічай галіны. Вытворца будаўнічых матэрыялаў, вырабаў і канструкцый» і «Найлепшая арганізацыя будаўнічай галіны. Вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, вырабаў і канструкцый».


У Магілёўскім аблвыканкаме прааналізавалі работу па выкананні патрабаванняў Дырэктывы № 1

У Магілёўскім аблвыканкаме прааналізавалі работу па выкананні патрабаванняў Дырэктывы № 1

Размова ішла пра стан выканальніцкай дысцыпліны на прадпрыемствах, бяспеку ў месцах масавага знаходжання людзей, пажарную і крымінагенную абстаноўку, сацыяльную абарону насельніцтва. У пасяджэнні Магілёўскага аблвыканкама прынялі ўдзел намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Сяргей Хмарук, іншыя адказныя асобы рэспубліканскіх органаў і ведамстваў. 

Фермер з Бялыніцкага раёна памёр ад атручэння ядахімікатам

Фермер з Бялыніцкага раёна памёр ад атручэння ядахімікатам

Як высветлілася падчас следства, 53-гадовы мужчына часткова адліў у пластыкавую бутэльку з-пад газаванага напою ядахімікат для апрацоўкі раслін, а потым пераблытаў бутэлькі і памылкова глынуў атруту. 

«Залаты шлягер» у Магілёве набірае абароты і «раскрывае гармонію і веліч музыкі»

«Залаты шлягер» у Магілёве набірае абароты і «раскрывае гармонію і веліч музыкі»

Апошні тыдзень кастрычніка праходзіць у Магілёве пад знакам міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер». 29 кастрычніка ў яго рамках у Лядовым палацы Магілёва выступіць з сольнікам народны артыст Расійскай Федэрацыі Алег Газманаў, а на сцэне Магілёўскай абласной філармоніі адбудзецца канцэрт італьянскага спевака і прадзюсара Рыкарда Фарэзі ў суправаджэнні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Леаніда Іванова Магілёўскай абласной філармоніі. Мерапрыемствы, прысвечаныя міжнароднаму музычнаму фестывалю, праходзяць таксама ў Бабруйску і Крычаве. Гэта не толькі канцэрты, але і выставы, кінапрагляды, спектаклі, сустрэчы з пісьменнікамі, майстар-класы, творчыя майстэрні, дыскатэкі. 

У Магілёве школьнікі дапамагаюць аднаўляць пашкоджаныя летнім ураганам насаджэнні
405

У Магілёве школьнікі дапамагаюць аднаўляць пашкоджаныя летнім ураганам насаджэнні

Ураган, які пранёсся над Магілёўшчынай летам, нарабіў бяды і ў самім абласным цэнтры. 

Дэпутат Наталля Тарасенка расказала пра місію народнага выбранніка

Дэпутат Наталля Тарасенка расказала пра місію народнага выбранніка

«Разам вырашаем праблемы і пішам законы»
Як жыхары Чавус вярнулі да жыцця вельмі важны для горада аб’ект

Як жыхары Чавус вярнулі да жыцця вельмі важны для горада аб’ект

Парк савецкага перыяду
У Магілёве адкрылі інавацыйную вытворчасць

У Магілёве адкрылі інавацыйную вытворчасць

У магілёўскім Інстытуце тэхналогіі металаў НАН Беларусі адкрыўся ўчастак па поўным цыкле вытворчасці цвёрдасплаўнага інструмента. Праект рэалізаваны за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Магілёўскага аблвыканкама. Удзел у мерапрыемстве прыняў старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Каранік, які азнаёміўся з інавацыйнымі распрацоўкамі супрацоўнікаў інстытута. Ён назваў падзею знакавай. 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю