Навiны
У Мінску пачнуць будаваць кальцавую лінію метро ўжо ў 2026 годзе
Унікальны дызайн, 12 груп і віды на хваёвы лес. У Новай Баравой адкрыўся дзіцячы садок «Кубікі»
У мікрараёне Новая Баравая, які размешчаны непадалёк ад Мінска, адкрыўся незвычайны дзіцячы садок «Кубікі». Гэта ўжо пяты дзіцячы садок у раёне, і, як і яго папярэднікі, ён здзіўляе сваім яркім афармленнем і напаўненнем — сацыяльны аб’ект выкананы ў стылістыцы канструктара Lego, паведамляе БелТА.
У Канстытуцыйным Судзе абмеркавалі пытанні павышэння якасці заканатворчасці ў Беларусі
Днямі ў Канстытуцыйным Судзе адбылося выязное пашыранае пасяджэнне дзвюх пастаянных камісій Савета Рэспублікі: па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве і па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы. Ключавой тэмай стала павышэнне якасці заканатворчасці зыходзячы з патрабаванняў кіраўніка дзяржавы і паслання Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.
Калі пройдзе выстава індустрыі бяспекі ў Мінску?
3-я Міжнародная выстава «Нацыянальная бяспека. Беларусь-2026» пройдзе ў беларускай сталіцы 17—19 чэрвеня, паведамілі арганізатары.
Беларусь і Шры-Ланка абмяркоўваюць перспектывы супрацоўніцтва ў галіне транспарту
Рабочая сустрэча кіраўнікоў транспартных ведамстваў Беларусі і астраўной дзяржавы адбылася на палях міжнароднага транспартна-лагістычнага форуму, паведамілі ў Мінтрансе.
У Мінску плануюць пераўтварыць сістэму аказання хуткай дапамогі: замест адной БХМД будуць тры цэнтры
У Мінску плануецца пераўтварыць сістэму аказання хуткай медыцынскай дапамогі. Аб такіх планах далажыў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку ў час наведвання новай 42-й паліклінікі ў мікрараёне Усходні старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, паведамляе БелТА.
Больш хуткі электратранспарт трэба зарэгістраваць у ДАІ да восені
Праблема траўматызму як асоб, якія перасоўваюцца на сродках персанальнай мабільнасці, так і веласіпедыстаў, стаіць досыць востра, адзначыла старшы інспектар па асаблівых даручэннях аддзялення арганізацыі міжведамаснага ўзаемадзеяння прапаганды бяспекі дарожнага руху ўпраўлення дарожна-патрульнай службы Галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Ганна БАНАДЫК.
Указ аб павышэнні эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўнай ветэрынарнай службы павысіць эфектыўнасць яе работы
Дакумент, які падпісаў кіраўнік дзяржавы 1 красавіка, комплексна скарэктаваў указ ад 28 чэрвеня 2019 года № 252. Якія навацыі нясе ў сабе ўказ, як ён будзе павышаць эфектыўнасць работы Дзяржаўнай ветэрынарнай службы, расказвае намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, дырэктар дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Іван Смільгінь.
Прэзідэнт прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці паліклінікі ў сталічным мікрараёне «Усходні»
«Ад нашых крокаў па забеспячэнні здароўя нашых людзей будзе вельмі шмат залежаць»
Лукашэнка прымае ўдзел у адкрыцці новай паліклінікі ў Мінску
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыехаў на адкрыццё 42-й гарадской паліклінікі Мінска, паведамляе БелТА.