Навiны
Мінск прымае міжнародны архітэктурны форум
Гэта мерапрыемства пад назвай «Эфектыўнае асяроддзе» сёлета адбудзецца 29 лістапада ў зале Фалкон атэля Марыёт.
Больш за тысячу замежнікаў штогод праходзяць лячэнне ў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі
Каля 1200 замежных пацыентаў штогод праходзяць лячэнне ў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава. Гэта дазваляе зарабіць каля двух мільёнаў долараў. У асноўным пацыенты зараз прыязджаюць з Расіі і іншых краін СНД. Ёсць прадстаўнікі краін Балтыі і далёкага замежжа, у тым ліку Злучаных Штатаў, Ізраіля, Германіі.
Кубак наймацнейшых спартсменаў па плаванні праходзіць у Мінску
У сталічным басейне міжнароднага стандарту праходзіць міжнародны турнір па плаванні «Кубак наймацнейшых спартсменаў», паведаміла БелТА.
Найлепшага маладога спецыяліста выбралі ў Мінску
Фінальны этап гарадскога конкурсу «Найлепшы малады спецыяліст — 2025» адбыўся ў Мінскім гарадскім Палацы культуры 19 лістапада. Сёлета на гарадскі этап конкурсу паступіла 69 заявак у розных намінацыях. Карэспандэнт «Звязды» даведалася падрабязнасці.
«Мінсктранс» аднаўляе міжнародныя рэйсы пасля адкрыцця Літвой пунктаў пропуску
«Мінсктранс» у сувязі з адкрыццём Літвой пунктаў пропуску на граніцы з Беларуссю аднаўляе штодзённае выкананне рэйсаў па шэрагу міжнародных маршрутаў, паведамілі БелТА ў «Мінсктрансе».
У красавіку 2026 года Мінск стане пляцоўкай «Вялікага турыстычнага тыдня»
Гасцямі Палаца Незалежнасці сталі тыя, хто яго ўзводзіў
Будаўніцтва Палаца Незалежнасці пачалося ў 2011 годзе і было завершана ў вельмі хуткія тэрміны — усяго за два з паловай гады, што лічыцца ледзь не рэкордным для аб’екта такой складанасці. Пры гэтым якасць работ засталася на вышыні, а практычна ўсе элементы ўнутранага ўбрання — ад мэблі да дэкаратыўных упрыгажэнняў — вырабілі на беларускіх прадпрыемствах. Над палацам працавалі і работнікі «БЕЛБУДЦЭНТР-ХОЛДЫНГ», якія 19 лістапада наведалі яго з экскурсіяй.
У Магілёве вызначыліся шчасліўчыкі, у якіх ёсць шанц атрымаць пуцёўку на «Славянскі базар»
Магілёў стаў першым горадам, дзе адбыўся нацыянальны адбор да міжнародных конкурсаў фестывалю «Славянскі базар» — XXXV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» і XXIV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск». Касцінг праходзіў у сценах Палаца культуры вобласці. У склад журы ўвайшлі аўтарытэтныя эксперты пад старшынствам загадчыцы музычнага аддзялення Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Алены Трутневай. У адборачным туры ўзялі ўдзел 29 дзяцей і 14 дарослых.
Аб фактарах небяспекі пры галалёдзіцы нагадалі ў МНС
У Беларусі 19 лістапада на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. У МНС нагадалі аб фактарах небяспекі ў такое надвор’е, паведамляе БелТА.
У Мінску цагляны мур прыціснуў рабочага, ён у вельмі цяжкім стане
Следчыя высвятляюць абставіны траўміравання рабочага ў Мінску. Пра гэта БелТА паведамілі ў Следчым камітэце.