
Надвор'е: Цяпло з пераменным поспехам
Пачатак апошняга тыдня сакавіка быў максімальна вільготным. Кіраваў надвор’ем цыклон, якому далі назву Volker. Ужо канчаткова сфарміраваўся вектар на вясновае надвор’е, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

«...Перш чым вочы заслоняць векам, чалавек хоча стаць чалавекам»
Кажуць, дрэнненькі аловак лепшы, чым добрая памяць, а таму… Горад. Дзень. Скрыжаванне. Музыка — аднекуль знізу, з-пад зямлі, з падземнага пераходу. Зрэдку па вечарах там гучала флейта, яшчэ радзей — скрыпка, сёння — акардэон з песняй «Я сегодня ночевал с женщиной любимою...»

Беларусь і Расія папракнулі палітычныя эліты ФРГ у прагрэсіруючым рэвізіянізме
Удзельнікі дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы выступілі з сумеснай заявай у сувязі з планамі па прыпыненні членства Беларусі і Расіі ў апякунскім савеце германскага фонду «Памяць, адказнасць і будучыня». Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на МЗС Беларусі.

Што важна памятаць дачнікам, якія набываюць участак у садовым таварыстве?
Садовае таварыства першапачаткова населеным пунктам не з’яўляецца, аднак пры пэўных абставінах можа атрымаць такі статус, патлумачыла кансультант юрыдычнага ўпраўлення Міністэрства эканомікі Ірына Скачкова. Апошнім часам, у Мінэканомікі паступае значная колькасць зваротаў, якія звязаны з падобнай тэматыкай. Як заўважыла кансультант, частка зваротаў сведчыць аб тым, што грамадзяне, набываючы зямельныя ўчасткі ў садовых таварыствах, не заўсёды валодаюць неабходнай інфармацыяй аб прававым рэгуляванні ў гэтай галіне.

На Віцебшчыне набіраюць тэмпы вясеннія палявыя работы
Традыцыйна Віцебская вобласць адной з апошніх прыступае да вясновай пасяўной, пры гэтым сёлета большасць палявых работ ужо стартавала, у прыватнасці падкормка азімых збожжавых. Вядуцца работы па падсеве траў, вывазцы і ўнясенні арганічных угнаенняў, у тым ліку з прыцягненнем міжраённых механізаваных атрадаў.

У чым сакрэт якасці беларускай касметыкі?
На цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў 8-й штогадовай прэміі ў галіне касметалогіі і медыцыны Belarus Beauty Awards «Звязда» запыталася ў аднаго з самых вядомых беларускіх спецыялістаў у галіне вытворчасці касметычных сродкаў, спікера міжнародных кангрэсаў па касметалогіі і медыцыне Людмілы Калацкай аб інавацыях у касметыцы і яе найноўшых інгрэдыентах. А таксама пра тое, ці бяспечна «гнацца за касметычнымі трэндамі».

Вальфовіч: Дагавор аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы ўзмацняе супрацоўніцтва Беларусі і Расіі
Дагавор аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы ўзмацняе пытанні сумеснага рэагавання ў сферы бяспекі па ўсіх напрамках. Так у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» пракаментаваў прыняцце стратэгічнага дакумента дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, паведамляе БелТА.

Прафсаюзы далучыліся да акцыі «Дай лесу новае жыццё!»
Прафсаюзныя актывісты ў межах акцыі «Дай лесу новае жыццё!» ужо вызначылі аб’екты для сваёй працы. Большая частка з іх знаходзіцца на найбольш пацярпелых тэрыторыях — Гомельшчыне і Магілёўшчыне. Адмысловая ўвага — аднаўленню ветравальна-бураломных лесасек.

Мінадукацыі зацвердзіла план прыёму ў беларускія ВНУ
Міністэрства адукацыі Беларусі зацвердзіла план прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы на 2025 год, паведамляе sb.by са спасылкай на тэлеграм-канал ведамства. Будучым абітурыентам ужо цяпер варта звярнуць увагу на ключавыя моманты, каб зрабіць усвядомлены выбар.

Беларускія студэнты скараюць ІоT
Парк высокіх тэхналогій стаў арэнай гарачых інтэлектуальных баталій: тут завяршыўся трохдзённы хакатон, арганізаваны кампаніяй МТС у партнёрстве з БДУ і Паркам высокіх тэхналогій. Студэнты з усёй краіны кінулі выклік сучасным тэхналогіям і прадставілі свае канцэпцыі развіцця «Інтэрнэту рэчаў» (ІоT).