Навiны
Руслан Чарнецкі: «Наша роля заключаецца менавіта ў рэтрансляцыі важных ідэй і наратываў»
Інтэрв’ю з міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Русланам Чарнецкім наспела даўно, асабліва з улікам той увагі, якая цяпер удзяляецца кіно. Але ж культура — гэта не толькі кінематограф, а яшчэ і іншыя кірункі дзейнасці, пра якія таксама важна пагаварыць. Папярэдняе інтэрв’ю з Русланам Іосіфавічам выходзіла ў «ЛіМе» год таму, за некалькі дзён да прызначэння яго на пасаду міністра. Цяпер мы вырашылі звярнуцца да яго з пытаннямі, якія тычацца актуальных падзей, у першую чаргу другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу, у якім Руслан Чарнецкі бярэ ўдзел як дэлегат.
Аліменты на паўналетніх, або калі бацькі павінны фінансава паклапаціцца аб непрацаздольных дзецях
Добра вядома, што бацькі абавязаны ўтрымліваць сваіх непаўналетніх дзяцей. Аднак заканадаўствам Беларусі прадугледжана таксама, што з бацькоў, якія не прадастаўляюць утрыманне сваім маючым патрэбу ў дапамозе непрацаздольным паўналетнім дзецям, могуць быць спагнаныя сродкі на іх утрыманне (аліменты) у судовым парадку. Напярэдадні Дня інвалідаў (3 снежня) суддзя Мінскага гарадскога суда Кацярына Чайко расказала БелТА аб такім канкрэтным механізме па рэалізацыі правоў інвалідаў, як спагнанне аліментаў з бацькоў на непрацаздольных паўналетніх дзяцей у судовым парадку.
Пенсіянер двое сутак выжываў у зімовым лесе пад Мінскам
68-гадовы жыхар вёскі Глухое, які адправіўся ўвечары 4 снежня ў лес з сабакамі, быў знойдзены жывым праз двое сутак. Мужчыну, які змог абараніцца ад марозу яловымі галінкамі, выявілі ратавальнікі сёння днём, паведамляе SmartPress.
У Гродзенскай вобласці прайшоў суботнік у аграгарадку Жыровічы
У аграгарадку Жыровічы, вядомым сваім Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыром, прайшоў суботнік, у якім прынялі ўдзел кіраўніцтва і супрацоўнікі Гродзенскага аблвыканкама і Слонімскага райвыканкама, а таксама жыхары аграгарадка.
Каля 65 тыс. беларусаў ужо ўдзельнічаюць у праграме добраахвотнага страхавання дадатковай назапашвальнай пенсіі
У праграме добраахвотнага страхавання дадатковай назапашвальнай пенсіі «3 + 3» ужо ўдзельнічаюць каля 65 тыс.беларусаў. Пра гэта паведаміў у інтэрв’ю БелТА начальнік Галоўнага ўпраўлення страхавога нагляду Міністэрства фінансаў Сяргей Асенка.
Як ідзе падрыхтоўка да пасяджэння УНС, расказаў Міцкевіч
Як ідзе падрыхтоўка да другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу, расказаў старшыня Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў, начальнік Сакратарыята УНС Валерый Міцкевіч, адказваючы на пытанне БелТА.
Дэлегаты УНС расказалі пра свае чаканні ад будучага форуму
Фальклорныя песні мужчын, якіх прызвалі на вайсковую службу, прагучаць у адмысловай праграме
Новую праграму «Некрут» падрыхтаваў фалькларыст і этнограф Іван Кірчук і прадставіць яе на сцэне Палаца культуры ветэранаў 6 снежня.
Свята дзіцячай кнігі пройдзе ў Дзяржынску
Гімназія горада Дзяржынска традыцыйна з’яўляецца добрай пляцоўкай для прапаганды дзіцячага чытання, увогуле кніг, адрасаваных школьнікам, падлеткам. Вось і сёлета, 6 снежня, у гэтай навучальнай установе пройдзе свята дзіцячай кнігі.
У Мінску дрэнная бачнасць з-за туману. ДАІ дала рэкамендацыі вадзіцелям і пешаходам
На сталічных дарогах дрэнная бачнасць з-за туману, паведамілі БелТА ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.