Навiны
Федэрацыя прафсаюзаў дае старт маштабнаму праекту па добраўпарадкаванні
Рэспубліканская акцыя пад назвай «Чыста! Праф! Саюз!», якая падкрэслівае значнасць і важнасць мірнай працы, уклад кожнага грамадзяніна ў развіццё Беларусі, прымеркавана да Свята працы і Года добраўпарадкавання. Ініцыятыва ўяўляе сабой цыкл працоўных акцый па навядзенні парадку ў населеных пунктах, зонах адпачынку, на прадпрыемствах і арганізацыях. Прадстаўнікі прафсаюзаў па ўсёй краіне будуць працаваць там, дзе дапамога найбольш неабходная.
Лукашэнка з афіцыйным візітам наведае Расійскую Федэрацыю
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць афіцыйны візіт у Расійскую Федэрацыю. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У Мінску пройдзе сімпозіўм «Пісьменнік і час»
Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час» пройдзе ў Мінску 12-13 сакавіка ў межах XXXII Мінскай міжнароднай выстаўкі-кірмашу. Беларускія і замежныя публіцысты, празаікі, паэты, літаратуразнаўцы збяруцца, каб абмеркаваць наступную тэму: «Культура і інфармацыя як напрамкі развіцця гуманітарнай прасторы». Арганізатары традыцыйнага сімпозіума, які праводзіцца ў Беларусі, пачынаючы з 2015 года, — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Саюз пісьменнікаў Беларусі.