Навiны
З якім настроем нашы хакеісты пачынаюць Кубак Будучыні
У Мінску стартуе Кубак Будучыні па хакеі. На лёдзе «Чыжоўка-арэны» сустрэнуцца зборныя Беларусі U18 і U20 і зборныя Расіі U17 і U18. Традыцыйны турнір, як адзначаюць спецыялісты, з’яўляецца ступенькай для росту маладых хакеістаў. Найперш таму, што гэта выступленне за краіну. Выклік у нацыянальную зборную — гэта не толькі вялікі гонар і давер, але і адказнасць. Падчас адкрытай трэніроўкі каманд, даведаліся, як нашы хакеісты будуць з ёй спраўляцца і чаго чакаюць ад турніру. Дарэчы, у 2023 і 2024 гадах пераможцамі Кубку Будучыні станавіліся менавіта беларускія хакеісты.
Сталі вядомыя імёны лепшых барцоў краіны
Турнір тыдня. Чацвёрты этап Кубка Садружнасці па біятлоне прайшоў у горадзе Дзёміна Яраслаўскай вобласці. Мужчынскую гонку з масавым стартам выйграў беларус Мікіта Лабастаў — у цяперашнім сезоне гэта яго першая перамога ў асабістых гонках. Антон Смольскі заняў першае месца ў гонцы праследавання. Гэта чацвёртая перамога Смольскага ў цяперашнім розыгрышы Кубка Садружнасці і першая ў зімовай частцы спаборніцтваў. Лідар агульнага заліку Кубка Садружнасці на чацвёртым этапе заняў другое месца ў спрынце. Дзмітрый Лазоўскі ў гэтым відзе праграмы заняў трэцяе месца. Ганна Сола стала трэцяй па выніках жаночай гонкі праследавання на 10 кіламетраў. Таксама ў Дзёміна яна стала трэцяй па выніках спрынту.
Чалавек мужнага лёсу Алесь Пальчэўскі
Пісьменнік нарадзіўся 16 студзеня 1905 года ў вёсцы Прусінава цяперашняга Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Спачыў у Мінску 26 красавіка 1979-га. Найбольш вядомымі і папулярнымі па ўсім Савецкім Саюзе былі яго творы для дзяцей і юнацтва. На кнігах «Родныя берагі» (1958), «Беражанкі» (1958), «Аля і Галя» (1961), «Жнівеньская раніца» (1963) і іншых вырасла цэлае пакаленне.