Навiны
Як туркменка стала выкладаць кітайскую мову ў Беларусі
Лола Рахімбаеўна Атаджанава нарадзілася і вырасла ў Туркменістане, але вось ужо шосты год жыве ў Беларусі, а трэці — працуе настаўніцай у сталічнай гімназіі № 36. Пра вучобу, выбар прафесіі і рашэнне застацца ў беларускай сталіцы дзяўчына расказала ў інтэрв’ю «Звяздзе».
На карысць міждзяржаўных адукацыйных праектаў
Магілёўскі Беларуска-Расійскі ўніверсітэт і Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт пачынаюць рэалізацыю шэрагу цікавых праектаў. Пра гэта паведаміла прарэктар БРУ па вучэбнай рабоце Наталля Валогіна. Стартам стала адкрыццё ў канцы года на базе БРУ беларуска-расійскага Цэнтра сучасных адукацыйных тэхналогій і гуманітарных навук. Гэта вынік падпісанага паміж ВНУ пагаднення падчас Х Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які прайшоў у чэрвені 2023 года ў Башкартастане. Удзел у адкрыцці цэнтра браў прарэктар па міжнароднай дзейнасці СПДУ Сяргей Андрушын.