Навiны
Каранік: Дзяржаўныя сімвалы — гэта атрыбут незалежнасці
Чупрыс: Дзяржаўная сімволіка-тое, што робіць нас беларусамі
На плошчы Дзяржаўнага сцяга адбылося маштабанае ўшанаванне дзяржаўных сімвалаў
У Беларусі адсвяткавалі 80-годдзе Вялікай Перамогі
У Рэспубліцы Беларусь 9 мая адзначылі Дзень Перамогі — свята, здабытае ў цяжкіх баях за свабоду і незалежнасць Радзімы. Для жыхароў рэспублікі гэта не толькі святочны дзень, але і дзень памяці, глыбокай павагі і ўдзячнасці ўсім, хто набліжаў Вялікую Перамогу.
Лісты Перамогі — сведчанне жорсткай эпохі
Іх пісалі ў зямлянках і шпіталях, у акопах і пры хвілінным зацішшы на полі бою. Тысячы салдацкіх «трохкутнікаў» ляцелі па краіне, у кожным — любоў, каханне, пяшчота, трывога за блізкіх, нянавісць да ворага і бясконцая вера ў Перамогу.
Ваенныя, якія ўдзельнічалі ў парадзе Перамогі ў Маскве, вярнуліся ў Беларусь
Беларускія ваеннаслужачыя, якія ўдзельнічалі ў парадзе Перамогі ў Маскве, вярнуліся ў Беларусь, паведаміла абароннае ведамства рэспублікі ў сваім Тэлеграм-канале.
Сямейны фестываль «Наша Перамога» праходзіць у сталіцы 10 мая
Мінск прымае маштабны сямейны фестываль «Наша Перамога». Святочныя мерапрыемствы праходзяць на пляцоўцы каля Палаца спорту і на набярэжнай ракі Свіслач — адной з найбуйнейшых адкрытых прастор у цэнтры горада.
Сібірачка Валянціна Баранава прайшла сувязісткай усю Вялікую Айчынную вайну, памяць пра якую захоўвае і ў 102 гады
Цяжка паверыць, што гэтая прыгожая, актыўная і нястомная жанчына перасягнула векавы рубеж. Валянціна Баранава прайшла сувязісткай усю Вялікую Айчынную, якую ніколі не забудзе. У 1950-я яна, сібірачка, пераехала ў Гродна, і беларуская зямля стала для яе родна, і ў 2023 годзе сустрэла тут 100-гадовы юбілей. Калі ў дзень святкавання 895-годдзя Гродна, які стаў за сем дзесяцігоддзяў родным нашай гераіні, на вялікай сцэне абласной філармоніі Валянціне Пятроўне ўручалі стужку і знакі адзнакі Ганаровага грамадзяніна горада, тысячная зала апладзіравала ёй стоячы. А ў Палацы Незалежнасці ў Мінску, куды яе запрасіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, каб асабіста ўручыць ордэн Пашаны, яна прачытала ў знак падзякі праніклівыя вершы аб стойкасці ваеннага пакалення.