
«Бацька 2. Дзед», «Сузор’е маладых талентаў» і «Парашутыст»
«Таямніца ў яе вачах», «А зоры тут ціхія», «Падзенне кароны», спектакль «Панначка», «Мікі 17», «Бацька 2. Дзед», «Пахавайце мяне за плінтусам», «Парашутыст», «Сузор’е маладых талентаў», «Дзікія лебедзі», «Казка пра маленькага восліка» і «Хартон — верны слон» — штотыднёвая афіша «Звязды».

Беларусь адной з першых у свеце прызнала законнай работу з крыптавалютамі
Тэрміны «крыптавалюта», «біткоін», «майнінг» увайшлі ў актыўны лексічны запас многіх нашых сучаснікаў. Адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў Алена ГРОНСКАЯ дапамагае разабрацца, якія законы рэгулююць крыптавалютны рынак Рэспублікі Беларусь, што дазволена і што забаронена.

Як жыхары Слаўгарадскага раёна развіваюць сваю тэрыторыю
Алена Хацітоўская — у Слаўгарадзе асоба вядомая. Яна загадчыца метададдзела ў раённым цэнтры культуры, а па сумяшчальніцтве — яшчэ і старшыня мікразоны «Чырвонаармейская». Сваю прафесію і грамадскую дзейнасць не падзяляе, па ўсіх кірунках працуе на сумленне. Па выніках мінулага года яе мікразона прызнана найлепшай у раёне. Што датычыцца работы, то яе яна робіць з ухілам у мясцовую гісторыю. Вось ужо амаль пяць гадоў яна разам з калегамі робіць рэканструкцыю рэальных падзей на тэрыторыі Слаўгарадчыны перыяду вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Федэрацыя прафсаюзаў дае старт маштабнаму праекту па добраўпарадкаванні
Рэспубліканская акцыя пад назвай «Чыста! Праф! Саюз!», якая падкрэслівае значнасць і важнасць мірнай працы, уклад кожнага грамадзяніна ў развіццё Беларусі, прымеркавана да Свята працы і Года добраўпарадкавання. Ініцыятыва ўяўляе сабой цыкл працоўных акцый па навядзенні парадку ў населеных пунктах, зонах адпачынку, на прадпрыемствах і арганізацыях. Прадстаўнікі прафсаюзаў па ўсёй краіне будуць працаваць там, дзе дапамога найбольш неабходная.


Парламенцкая дэлегацыя на чале з Качанавай здзяйсняе візіт у Рэспубліку Узбекістан
5-8 красавіка 2025 г. парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале са Старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай здзяйсняе візіт у Рэспубліку Узбекістан. Пра гэта паведамляе прэс-служба верхняй палаты парламента.

Створаны Апеляцыйны эканамічны суд. Судова-прававая рэформа краіны — на завяршальным этапе
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 красавіка падпісаў указ нумар 141 аб утварэнні Апеляцыйнага эканамічнага суда, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Эксперты — аб палажэннях Дырэктывы Прэзідэнта № 11
Дырэктыва № 11, якую Прэзідэнт падпісаў 2 красавіка, — бадай што, самая папулярная сёння тэма не толькі ва ўладных кабінетах, але, як кажуць, і ў народзе. Яе палажэнні закранаюць не толькі пытанні функцыянавання органаў улады і дзяржаўных арганізацый, але і выканальніцкую дысцыпліну, якая датычыцца літаральна ўсіх без выключэння. Як неаднойчы падкрэсліваў Прэзідэнт, менавіта ад яе, ад таго, наколькі адказна і якасна кожны на сваім месцы выконвае свае абавязкі, у многім залежыць і дабрабыт краіны ў цэлым, і яе суверэнітэт. «Далейшае павышэнне якасці жыцця ў нашай краіне — гэта сумесная работа дзяржаўных органаў усіх узроўняў, арганізацый незалежна ад формы ўласнасці і грамадзян, — гаворыцца ва ўступнай частцы дакумента. — Добрасумленным, адказным, творчым стаўленнем да службовых абавязкаў, высокапрадукцыйным выкарыстаннем працоўнага часу кожны з нас робіць свой унёсак у агульны дабрабыт і ўстойлівасць краіны. Выканальніцкая дысцыпліна з’яўляецца адным з ключавых фактараў гатоўнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый аператыўна і эфектыўна рэалізоўваць пастаўленыя задачы». «Рэалізацыя пастаўленых на пяцігодку якасці задач па ўсебаковым пераўтварэнні дзяржавы і грамадства патрабуе кардынальнага павышэння эфектыўнасці функцыянавання сістэмы органаў дзяржаўнай улады, кіраўніцкай дзейнасці, узмацнення выканальніцкай дысцыпліны, сацыяльна адказных адносін кожнага да працы», — гаворыцца ў дырэктыве. Для гэтага дакументам прадугледжаны пэўныя меры і захады, якія варта разгледзець падрабязна.

Пачалі сяўбу лёну і цукровых буракоў, на чарзе кукуруза
Беларускія аграрыі пасеялі раннія яравыя культуры на плошчы 70 працэнтаў да плана. У краіне таксама пачалі сяўбу лёну і цукровых буракоў, на чарзе кукуруза, расказаў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў у час рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё» ў Жлобінскім лясгасе Гомельскай вобласці, перадае БелТА.

Беларускія каледжы прапаноўваюць шмат цікавых спецыяльнасцей для дзяўчат
Сёння мы закранулі тэму сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі і пошуку месца ў гэтай сферы для дзяўчат. Так ужо павялося, што сённяшнія каледжы, а раней — вучылішчы і тэхнікумы, не лічацца тым самым лепшым месцам, дзе прадстаўніцы прыгожага полу могуць паспяхова працягваць сваю адукацыю. Гэты стэрэатып прыводзіць да таго, што многія дзевяцікласніцы як учора, так і сёння аўтаматычна паступаюць у старшую школу і нават не разглядаюць іншыя варыянты. Але на сучасныя каледжы і тэхнікумы ім варта звярнуць увагу. Дэталёва ў гэтых і іншых пытаннях мы разбіраемся разам з начальнікам упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Аляксандрай Пятровай.