Навiны
Як развiваецца беларуска-кiтайскае супрацоўнiцтва ў сферы турызму?
Узаемадзеянне пашыраецца вельмi дынамiчна — экспарт турпаслуг з Кiтая ў Беларусь у мiнулым годзе вырас амаль на трэць у параўнаннi з 2023-м. У грашовым выражэннi гэты паказчык перавысiў 6 мiльёнаў долараў. «Так, мы толькi ў пачатку шляху, — адзначыў намеснiк мiнiстра спорту i турызму Алег Андрэйчык. — Але ўпэўнены, што ў такой жа прапорцыi, як тэмп росту экспарту турпаслуг, павялiчваюцца i турыстычныя патокi». Кiтай у топ-3 краiн, грамадзяне якiх найбольш актыўна наведваюць Беларусь.
Ваўкавыскi раён будуе сваю стратэгiю з улiкам новых рэалiй часу
Праграма на бягучы год даволi насычаная. Гэта i будаўнiцтва буйнога завода па сарцiроўцы адходаў, i ўзвядзенне сучасных малочна-таварных комплексаў, i падрыхтоўка горада да абласных Дажынак.
Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва ў Беларусі ў студзені-лютым выраслі на 12,5%
Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-лютым 2025 года склалі 112,5% да ўзроўню студзеня-лютага 2024 года. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
Рыжанкоў знаходзіцца з візітам у Зімбабвэ
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў 15 красавіка прыбыў з рабочым візітам у Зімбабвэ. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
На кітайскім рынку вясновы эканамічны бум
Вясна ў Кітаі адзначылася не толькі абуджэннем прыроды, але і прыкметным ажыўленнем на рынку турызму і спажывецкіх паслуг. Ад любавання кветкамі да дэгустацыі сезонных страў, ад пешых прагулак да велапаходаў і кэмпінгу — усе гэтыя напрамкі дэманструюць уражлівыя паказчыкі росту вясенняй эканомікі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Ці ўтрымаецца ва ўладзе Эрдаган?
З сярэдзіны сакавіка найбуйнейшыя турэцкія гарады скалынаюць маштабныя мітынгі пратэстаў, якія пачаліся пасля затрымання мэра Стамбула Экрэма Імамоглу па падазрэнні ў карупцыі і адмыванні грошай. Цікава, што ў дзень перад затрыманнем універсітэт Стамбула па запыце з Генпракуратуры Турцыі ануляваў дыплом мэра аб адукацыі: высветлілася, што ён атрымаў яго з парушэннямі.
Больш за 43 тыс. абітурыентаў ужо зарэгістраваліся на ЦТ
Больш за 43 тыс. абітурыентаў ужо зарэгістраваліся на цэнтралізаванае тэсціраванне. Аб гэтым БелТА расказаў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.
Федэрацыя прафсаюзаў прыняла ўдзел у Кітайска-Беларускім жаночым форуме ў Нанкіне
Старшыня Прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Якубовіч выступіла з дакладам на пленарным пасяджэнні другога Кітайска-Беларускага жаночага форуму, які прайшоў у Нанкіне, Кітайская Народная Рэспубліка.
Саміт «Лічбавы Кітай» пройдзе ў Фучжоу
Восьмы саміт «Лічбавы Кітай» пройдзе ў горадзе Фучжоу, што ў правінцыі Фуцзянь (Усходні Кітай), напрыканцы красавіка і прадэманструе дасягненні краіны ў галіне лічбавай трансфармацыі на фоне ўпэўненага росту лічбавага сектара, перадае «Сіньхуа».
Кітайскі відэаблогер стварыў лятаючы меч
Малады відэаблогер Фань Шысань з правінцыі Сычуань (Паўднёва-Заходні Кітай) ажыццявіў мару многіх прыхільнікаў уся-фільмаў, стварыўшы лятаючы меч, здольны падняць чалавека ў паветра. Відэа з яго вынаходствам хутка распаўсюдзілася ў інтэрнэце, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».