Навiны
Прэзідэнт Лаоса назваў Беларусь адным з лепшых сяброў сваёй краіны
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў падчас візіту ў Лаос правёў сустрэчу з Прэзідэнтам гэтай краіны Тханглунам Сісулітам. Пра гэта паведамляе БелТА.
Аляксандр Лукашэнка: Каб нашы прафсаюзы былі магутнай арганізацыяй
Прымаючы з дакладам старшыню ФПБ, Прэзідэнт падкрэсліў важную ролю самай масавай арганізацыі краіны ў падтрыманні стабільнасці грамадства.
Спецфонд Прэзідэнта Беларусі накіруе больш за Br240 тыс. на падтрымку таленавітай моладзі
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб зацвярджэнні рашэння савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
На падтрымку адораных навучэнцаў і студэнтаў са спецфонду Прэзідэнта Беларусі выдзеляць Br560 тыс.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Зацверджаны эмблема і сцяг Міністэрства інфармацыі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 277 «Аб афіцыных геральдычных сімвалах Міністэрства інфармацыі». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка правёў сустрэчу з Прэзідэнтам Інданезіі Праваба Субіанта
Пекінскі ўніверсітэт і БДУ рыхтуюць будучыню кітайска-беларускіх адносін. Аб гэтым гаварылі ў Прэзідэнта
«Гэта супрацоўніцтва будзе прыкладам для іншых ВНУ».
Карэктуюцца 48 артыкулаў. Якія змены закрануць Водны кодэкс Рэспублікі Беларусь
У Палаце прадстаўнікоў ідзе работа над законапраектам аб змене Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Ён унесены 8 ліпеня Саветам Міністраў і рыхтуецца да разгляду ў першым чытанні. Законапраект накіраваны на ўдасканаленне прававога рэгулявання адносін, якія ўзнікаюць у галіне аховы і выкарыстання вод, з улікам практыкі прымянення Воднага кодэкса і яго прывядзення ў адпаведнасць з палажэннямі Нацыянальнай стратэгіі кіравання воднымі рэсурсамі ва ўмовах змянення клімату на перыяд да 2030 года, зацверджанай пастановай Савета Міністраў у лютым 2022 года. Аб навацыях праекта закона расказаў член Пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанні Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Бабічаў, паведамляе БелТА.
Лукашэнка: Галоўнае пытанне ў нас і ў Расіі — справядлівасць
Галоўнае пытанне ў Беларусі і Расіі — справядлівасць, якой хочуць людзі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым, разважаючы на тэму цэнаўтварэння, перадае БелТА.