
Музей-запаведнік «Нясвіж» падрыхтаваў выстаўку да 120-годдзя Міхаіла Сеўрука
У Нацыянальным гiсторыка-культурным музеi-запаведнiку «Нясвiж» зараз праходзiць выстаўка жывапiсу i графiкi «Дакрануцца да невядомага», якая прысвечана 120-гадоваму юбiлею беларускага мастака Мiхаiла Сеўрука. У экспазiцыю ўвайшлi творы з фондаў музея-запаведнiка: графiчныя лiсты, выкананыя ў розных тэхнiках эстампа, — лiтаграфii, афорта, лiнагравюры, ксiлаграфii i сухой iголкi, а таксама ёсць унiкальная графiка алоўкам, жывапiс алеем, акварэллю i гуашшу.

Адноўленыя мармуровыя надмагiллi з Гальшанскага касцёла прадстаўлены ў новай экспазiцыi
Гiсторыя цi не для кожнага — гэта найперш школьныя ўрокi, дзякуючы якiм прыходзiла разуменне пра жыццё народаў у часе. А ўрокi жыцця даюцца кожнаму для таго, каб папоўнiць гiсторыю свайго роду годнымi справамi, вартымi памяцi нашых продкаў. Пра гэта думалася пасля размовы з мастацтвазнаўцам Барысам Лазукам: у Беларусi ёсць на што звярнуць увагу, а то i перагледзець свае ўласныя адносiны да рэчаў, якiя могуць захоўвацца ў сям’i з часоў сiвой даўнiны...

У Юньлуне груша стала крыніцай дабрабыту
Увесну павет Юньлун, што ў правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай), ператвараецца ў беласнежнае мора кветак. Больш за 40 тысяч му (каля 2,6 тыс. га) грушавых садоў не толькі ствараюць паэтычны вясновы пейзаж, але і становіцца крыніцай дабрабыту для мясцовых жыхароў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Чым прываблiвае дзiцячы санаторый ў Асiповiцкай Свiслачы?
У Беларусi рэалiзуецца шмат дзяржаўных праграм, накiраваных на паляпшэнне сацыяльнай падтрымкi дзяцей. Асаблiвая ўвага надаецца здароўю падрастаючага пакалення. Прадугледжаны дадатковыя медыцынскiя агляды для ранняга выяўлення паталогiй, палепшана праграма рэабiлiтацыi i санаторнага лячэння дзяцей з хранiчнымi захворваннямi. Як гэта прымяняецца на практыцы, карэспандэнт «Звязды» паназiрала на прыкладзе дзiцячага санаторыя ў аграгарадку Свiслач Асiповiцкага раёна.

У Белавежскай пушчы рэканструявалі ўязную групу
Цяпер нацыянальны парк сустракае турыстаў па-новаму. Сучасны выгляд набыла ўязная брама. Варта сказаць, што канцэпцыя развiцця аб’ектаў Белавежскай пушчы да 2030 года распрацавана некалькi гадоў таму. У працэсе былi абазначаны дзве мэты: захаванне спадчыны — устойлiвае развiццё i маркетынг — прыцягненне турыстаў.

Прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі прафінансуе 10 маладзёжных праектаў
Спектакль, памятны знак, гуказапісная лабараторыя, вулічная пляцоўка і нават прафсаюзны мерч — сёлета рэспубліканскі конкурс «Лепшы маладзёжны праект» сярод пярвічак галіновага прафсаюза сабраў рэкордную колькасць заявак — больш за 50 работ з усёй краіны. Дарэчы, конкурс праводзіцца ўжо ў трэці раз. І калі першапачаткова да ўдзелу дапускаліся толькі студэнты і навучэнцы, то з гэтага года ўдзельнічаць можа і моладзь, якая працуе.

Будучыня медыцыны — максiмальнае падаўжэнне жыцця чалавека
У нашы днi ахова здароўя — адна з найбольш iнавацыйных галiн навукi. Менавiта ў медыцыну па ўсiм свеце перш за ўсё iнтэгруюцца высокiя тэхналогii i найноўшыя навуковыя распрацоўкi. Мы пабывалi на выстаўцы ў рамках 30-га, юбiлейнага Мiжнароднага медыцынскага форуму «Ахова здароўя Беларусi — 2025», дзе свае дасягненнi прадставiлi больш за 190 экспанентаў з розных краiн. I высветлiлi, што будучыня медыцыны больш шматгранная i складаная, чым лекi ад раку цi перамога над каранавiрусам.

На карысць экалагічнай бяспекі краіны
У рамках рэспубліканскай акцыі вартавыя парадку на чале з міністрам унутраных спраў сёння ударна працавалі ў Пяршайскім лясніцтве Валожынскага раёна.

Вартавым дарог — новы матацыкл
Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў прыняў удзел у інструктажы супрацоўнікаў падраздзяленняў ДАІ ГУУС Мінскага гарвыканкама.

Сергяенка азнаёміўся з ходам правядзення вясенне-палявых работ ў Сенненскім раёне
Старшыню Палаты прадстаўнікоў праінфармавалі, што ў раёне пасеяна больш за 40 % яравых збожжавых культур. Праз тыдзень асобныя гаспадаркі прыступаюць да сяўбы кукурузы. Механізатары імкнуцца максімальна эфектыўна выкарыстаць кожны пагодлівы дзень. Уся сельгастэхніка знаходзіцца ў палях. Адзінкавыя выпадкі выхаду са строю тэхнікі аператыўна выпраўляюцца.