Top.Mail.Ru

Навiны

Асноўныя паказчыкі па энергазберажэнні за 2024 год выкананы

Асноўныя паказчыкі па энергазберажэнні за 2024 год выкананы

Апошнім часам павышэнне энергаэфектыўнасці эканомікі нашай краіны прыносіць добрыя вынікі. Гэта адзначыў намеснік старшыні Дзяржстандарту-дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Віталь Крэцкі. Асноўныя паказчыкі па энергазберажэнні за мінулы год выкананы. Галоўнае — гэта зніжэнне энергаёмістасці валавога ўнутранага прадукту на 2,6 % да 2020 года. Забяспечаны аб’ём эканоміі энергарэсурсаў на ўзроўні 606 тысяч тон умоўнага паліва. Акрамя таго, доля мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў у валавым спажыванні энергарэсурсаў склала 17,1 %.

Віктар Лукашэнка: Кубак наймацнейшых спартсменаў — гэта, сапраўды, як чэмпіянат свету

Віктар Лукашэнка: Кубак наймацнейшых спартсменаў — гэта, сапраўды, як чэмпіянат свету

На мінулым тыдні беларускі біятлон неверагодна парадаваў сваіх аматараў. На базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы» прайшоў Кубак наймацнейшых спартсменаў. Ужо сам факт правядзення гэтага турніру прынёс радасць, у Беларусі, шчыра кажучы, засумавалі па прыгожаму біятлону. А нашы спартсмены памножылі добры настрой і ўражанні — беларускія біятланісты заваявалі 12 узнагарод Кубка. Каб дадаць пазітыву і самім героям спаборніцтваў, у «Раўбічах» прайшло ўшанаванне спартсменаў, трэнераў і спецыялістаў, без якіх свята спорту было б немагчымым.

На лёдзе «Мінск-арэны» сустрэнуцца найлепшыя канькабежцы

На лёдзе «Мінск-арэны» сустрэнуцца найлепшыя канькабежцы

Мінск прымае Кубак мацнейшых па канькабежным спорце. 30 найлепшых беларускіх і 30 расійскіх спартсменаў на працягу трох дзён будуць паказваць сваё майстэрства і здзіўляць хуткасцямі. Арганізатары абяцаюць не толькі захапляльныя спаборніцтвы, але і яркае шоу. Даведаліся падрабязнасці.

Народная артыстка Беларусі Вольга Клебановіч прымае віншаванні з юбілеем

Народная артыстка Беларусі Вольга Клебановіч прымае віншаванні з юбілеем

Сёння народная артыстка Беларусі Вольга Клебановіч адзначае 80-годдзе — з асабістым святам яе віншуе Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага, у якім яна працуе з 1967 года. Ды і прыхільнікі творчасці павінны звярнуць увагу на спектаклі з удзелам артысткі, якая дагэтуль грае на сцэне. Менавіта на 25 лютага ў праграме запланаваны паказ (ў Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў) камедыі «Сэлфі са Склерозам», у якім Вольга Міхайлаўна выканала галоўную ролю Маі Міхайлаўны.

Біятланісты і батутысты паказалі клас

Біятланісты і батутысты паказалі клас

Турнір тыдня. У «Раўбічах» завяршыўся галоўны старт сезона-2024/25 для беларускіх біятланістаў — Кубак мацнейшых спартсменаў. На дамашнім старце беларусы заваявалі 12 медалёў — па чатыры кожнай вартасці. Тры залатыя медалі сабраў Антон Смольскі, ён перамог у спрынце, пасьюце і мас-старце. Дзінара Смольская заваявала «серабро» ў спрынце і гонцы пераследавання. Дзмітрый Лазоўскі заняў другое месца ў мас-старце. Ілья Аўсеенка заняў трэцяе месца ў спрынтарскай гонцы, Сцяпан Данілаў — у гонцы пераследавання, Ірына Шаклеіна — у мас-старце. Акрамя таго, сямейны дуэт Дзінары і Антона Смольскіх перамог у сінгл-міксце, а Ганна Сола і Ілья Аўсеенка сталі ў гэтым відзе праграмы другімі. Гэтая чацвёрка таксама заняла трэцяе месца па выніках змешанай эстафеты. З такім выдатным выступленнем нашу каманду павіншаваў кіраўнік дзяржавы.

У Беларусі рыхтуюць дарожную карту развіцця супрацоўніцтва з Ліванам

У Беларусі рыхтуюць дарожную карту развіцця супрацоўніцтва з Ліванам

У Беларусі рыхтуюць дарожную карту развіцця супрацоўніцтва з Ліванам. Аб гэтым у навінным эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, паведамляе БелТА.

За кошт чаго эканоміка выйшла на ўстойлівы трэнд росту?

За кошт чаго эканоміка выйшла на ўстойлівы трэнд росту?

На бягучым тыдні прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка правёў пасяджэнне Савета Міністраў, у ходзе якога былі падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2024 годзе. На першы погляд гэта звычайнае пратакольнае мерапрыемства, тым больш што статкамітэт яшчэ раней агучыў галоўны вынік мінулага года. У 2023–2024 гадах прынятыя сістэмныя рашэнні па забеспячэнні ўстойлівай работы галін далі магчымасць не толькі выйсці на ўстойлівы станоўчы трэнд асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця нацыянальнай эканомікі, але і прадэманстраваць гадавыя тэмпы яе росту, вышэйшыя за сярэднесусветныя значэнні. Была захавана і макраэканамічная стабільнасць. Толькі золатавалютныя рэзервы за год павялічыліся амаль на 800 млн і на 1 студзеня гэтага года склалі амаль 9 млрд долараў. І ўсё гэта без пагаршэння сацыяльных абавязацельстваў дзяржавы перад насельніцтвам, што ўжо даўно стала фірмавым брэндам Беларусі.

Беларусь у 2024 годзе экспартавала 6 млн тон малака і малочных прадуктаў у 69 краін

Беларусь у 2024 годзе экспартавала 6 млн тон малака і малочных прадуктаў у 69 краін

За мінулы год беларускія малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы адгрузілі на экспарт 6 млн тон малака і малакапрадуктаў, пашырыўшы геаграфію паставак да 69 дзяржаў. На поспехах малочнай жывёлагадоўлі на знешнім контуры ў час форуму «Малочная ферма», што праходзіць цяпер у сталіцы, зрабіў акцэнт першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Ломскі, перадае БелТА.

Магілёўскі абласны краязнаўчы музей атрымаў ўнікальныя падарункі

Магілёўскі абласны краязнаўчы музей атрымаў ўнікальныя падарункі

У музеі захоўваецца ўнікальная перапіска пісьменнікаў Канстанціна Сіманава і Давіда Ортэнберга. Лісты былі перададзены ў якасці гуманітарнай дапамогі. І гэта толькі адзін з прыкладаў, калі ўстанова бясплатна атрымлівае каштоўныя экспанаты. На думку намесніка дырэктара абласнога краязнаўчага музея Аляксандры Бураковай, гэта добрая магчымасць не толькі папоўніць фонды, але і адкрыць новыя старонкі гісторыі.

Акадэмічная харавая капэла імя Рыгора Шырмы адзначыла 85-годдзе

Акадэмічная харавая капэла імя Рыгора Шырмы адзначыла 85-годдзе

Насамрэч адлік існавання калектыву можна пачынаць раней, звязаўшы яго наогул з дзейнасцю знакамітага фалькларыста і музыканта Рыгора Шырмы, бо яшчэ да ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі гэты «паляшук», як запісалі яго ў пашпарце тагачасныя польскія ўлады, ужо ствараў калектывы, і яны выступалі з беларускім рэпертуарам. А ў 1939 годзе ён атрымаў ад савецкіх улад мандат на арганізацыю харавога калектыву. Ужо ў 1940-м пайшлі канцэрты Беларускага ансамбля песні і танца пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю