Навiны
Салон Кацянят-2025, «Знаёмства бацькоў» і спектакль «Ганна Карэніна»
Бэбі Салон Кацянят-2025! «Зімовыя Легенды», «Капітан Крук», «Казка пра вясёлага эльфа і злую вядзьмарку», «Дзеці лесу», «Знаёмства бацькоў», «ON і Яна», «Як воўк мамай быў», «Аклады для абразоў. Традыцыі і сучаснаць», хіты Луі Армстронга пра каханне да Дня Валянціна, спектакль тэатра лялек «Фро», спектакль «Ганна Карэніна» і гульнявая выстава «Чапай, гуляй, здзіўляйся» — штотыднёвая афіша «Звязды».
Пермскі тэатр зноў едзе ў госці
Містычны тэатр «Ля Моста» працягвае балаваць магілёўскага гледача тонкай акцёрскай гульнёй і вытанчаным рэпертуарам. Мінулай восенню артысты скарылі тутэйшую публіку гарачымі грузінскімі пастаноўкамі. На гэты раз будзе магчымасць прычыніцца да неўміручых твораў Фёдара Дастаеўскага і Міхаіла Булгакава «Ідыёт» і «Сабачае сэрца».
Выстаўка «Скарбы з вясковых куфраў» дапамагла гледачам узнавіць адчуванне адметнасці беларускіх традыцый
Свет беларускіх паданняў, таямнічых гісторый і містычных падзей — тое, што захапляе і прыцягвае, бо, у якім бы стагоддзі ты ні жыў, мінулае нагадвае пра сябе праз нейкія вобразы, дэталі, рэчы, якія мы часам знаходзім у старым куфры, што захоўваецца недзе ў вясковай хаце і памятае продкаў, якія маглі б распавесці і патлумачыць шмат. І калі такі куфар, запоўнены рукатворнымі цудамі, прыязджае ў тэатр, то дзеля адказнай місіі.
Як праходзіць новы тэатральны сезон прыма-балерыны Людмілы Хітровай
«Не стаяць на месцы, рухацца далей» — пад такім дэвізам жыве прыма-балерына, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Хітрова. На сцэне Вялікага тэатра яна ззяе больш за пятнаццаць гадоў. Абаянню, прафесіяналізму, таленту Людмілы Хітровай пакарыліся сцэны самых розных краін.
«Белавежская пушча», музычны вечар «Вячэрняя маліна» і сімфанічны аркестр
Выстава «Свет веера», «Адкрываючы нябачны сусвет», «Белавежская пушча», «Візіт старой дамы», спектакль «Закладнікі кахання», «Фініст. Першы волат», «Доктар фiласофii», «Аклады для абразоў. Традыцыі і сучаснаць», музычны вечар «Вячэрняя маліна», «Месяц Сальеры», сімфанічны аркестр «Чырвоная капэла» і «Пётр I — жыццё і дзеі» — штотыднёвая афіша «Звязды».
Тром прымам-балерынам прысвечаны цыкл бенефісаў Вялікага тэатра Беларусі
Выстава ў фае — з фатаграфіямі яркіх спектакляў і вобразаў, са сцэнічнымі касцюмамі і партрэтам гераіні — рыхтавала да вельмі цёплых асабістых зносін. Так адкрываюць сябе добрым сябрам ці блізкім людзям. Далей быў працяг на сцэне, калі галоўны балетмайстар тэатра, заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі Ігар Колб прадставіў гераіню, з якой знаёмы яшчэ з часу вучобы ў харэаграфічным каледжы і жыцця ў інтэрнаце.
Спектакль «Метад», «Карова» і міні-выстава «Паста»
«Бяда ад далікатнага сэрца», міні-выстава «Паста», «Разумная сабачка Соня», «Карова», «Экскурсія ў студыю Савецкай цацкі», «Таямніцы калекцый», «Музыка ад А да Я», «Самы каштоўны груз», спектакль «Метад», спектакль «Змешаныя пачуцці», «Разбітыя сэрца», «Моды: Тры дні на крылах вар’яцтва» — штотыднёвая афіша «Звязды».
Што наша жыццё? — Прафесія! У тым ліку
Паказ балета «Ганна Карэніна» 5 лютага чакаецца святочным, нават урачыстым: гэта першы вечар-прысвячэнне з трох запланаваных у рамках праекта ў бягучым сезоне. Выбар гераіні, якая распачынае цыкл бенефісаў, — сімвалічны.
У Вялікім тэатры Беларусі прадэманстравалі «Скарбы з вясковых куфраў»
Так называлася выстаўка аднаго дня, арганізаваная ў дзень паказу оперы Уладзіміра Солтана (паводле Уладзіміра Караткевіча) «Дзікае паляванне караля Стаха». У тэатр «прыехалі» экспанаты Музея старабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — і пра кожны з іх можна было атрымаць інфармацыю з разгорнутым тлумачэннем спецыялістаў, што гэта за рэч і як яе выкарыстоўвалі нашы продкі. Атрымаўся выдатны пралог да оперы, бо ў яе сцэнаграфічным рашэнні выкарыстаны шмат якія даўнія рэчы, сэнс і сімвалізм якіх мае значэнне да разумення твора, ды і гукі часам можна пачуць, нібыта з самой даўніны...
«Вульфмен», фотавыстава «Крык птушкі» і экзістэнцыяльная камедыя «Ю»
Спектакль «Дзядзечкаў сон», «Каяра. Шлях лёсу. Перадпаказ», спектакль «Шынель», «Вульфмен», «TheatreHD: Камедыя памылак», «Васіль», «Яшчэ раз пра Чырвоную шапачку», «Дзеці. Вёрсты», «Два мужа па цане аднаго», «Паненка-сялянка», фотавыстава «Крык птушкі» і экзістэнцыяльная камедыя «Ю» — штотыднёвая афіша «Звязды».