Навiны
Больш за 7 млн бюлетэняў надрукавана да выбараў Прэзідэнта Беларусі
Больш за 7 млн бюлетэняў надрукавана да выбараў Прэзідэнта Беларусі, паведаміла журналістам сакратар ЦВК Алена Балдоўская, перадае БелТА.
Больш за 76% моладзі плануе ўзяць удзел у выбарах Прэзідэнта
Менавіта такія лічбы агучыў БелТА старшыня Беларускага камітэта маладзёжных арганізацый Павел АЛЕКСА, каментуючы даныя анлайн-апытання БКМА «Беларусь будучыні — выбар маладых».
«МУС гатова гарантаваць бяспеку ў перыяд прэзідэнцкіх выбараў»
Заявіў Аляксандр Быкаў.
Старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка расставіў акцэнты галоўнай электаральнай падзеі
Цэнтральная выбарчая камісія ў сваёй рабоце прытрымліваецца прынцыпаў галоснасці і адкрытасці. Аб гэтым сведчыць і прэс-канферэнцыя кіраўніцтва ЦВК для журналістаў. Нягледзячы на тое, што падрабязная інфармацыя аб выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прызначаны на 26 студзеня 2025 года, размяшчаецца на сайце Цэнтрвыбаркама, сайтах мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, у медыя, яшчэ раз былі агучаны ключавыя моманты, якія датычацца бягучай электаральнай кампаніі.
Пры якой умове ўсе цяжкасці можна пераадолець, у чым сутнасць змены пакаленняў і які подзвіг здзейснілі беларусы
Рабочы графік Прэзідэнта штотыдзень надзвычай насычаны. І тэмы, якім кіраўнік дзяржавы надае пільную ўвагу, самыя разнастайныя: эканоміка, бяспека, сацыяльная сфера, прамысловасць, грамадска-палітычная абстаноўка і многае іншае. Кожную тэму Аляксандр Лукашэнка вывучае дэталёва, абавязкова робіць акцэнт на праблемах, але і не забывае пра станоўчыя моманты. Ацэнкі Прэзідэнта заўсёды трапныя і змястоўныя. А даручэнні і парады — канкрэтныя.
Мадэлі будучыні Беларусі
Пачатак 2025 года для беларусаў — не проста чарговы гадавы перыяд. 2025-ы — гэта старт-год — год выбараў — старт новага пяцігадовага перыяду станаўлення і развіцця беларускай дзяржавы і грамадства да 2030 года.
Цяпер — не час маўчаць
Працягваем знаёміць з меркаваннямі вядомых асоб, якія не толькі паглыблены ў літаратурны працэс, але і з’яўляюцца жыхарамі нашай краіны з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, неабыякавымі да лёсу дзяржавы, якія самі шмат робяць для беларускай літаратуры, культуры і светлай будучыні дзяржавы.
Зрабіць выбар дзеля будучыні
Крыху больш за два тыдні застаецца да важнага і адказнага кроку ў жыцці кожнага з нас — да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Наш голас, аддадзены за аднаго з кандыдатаў, вызначыць маршрут краіны на бліжэйшыя пяць гадоў. Таму так важна рабіць яго ўзважана, асэнсавана і адказна. Чым будуць кіравацца ў гэтым пытанні прадстаўнікі маладога пакалення беларусаў, даведаліся нашы карэспандэнты.
Што супрацьпаставіць фэйкам?
Электаральная кампанія па выбарах Прэзідэнта ў Беларусі няспынна рушыць да даты, якая наканавана стане стратэгічнай вяхой у гісторыі нашай краіны. Усё бліжэй 26 студзеня, калі кожны з нас зробіць свой выбар на карысць будучыні. Час урачысты і хвалюючы, без перабольшвання — момант ісціны. І не толькі ў філасофскім, а і ў жыццёвым сэнсе. Дзеля мірнай, стваральнай будучыні краіны, светлай перспектывы нашых дзяцей і ўнукаў. Няўжо нехта думае інакш? Будзем рэалістамі — электаральная кампанія выкарыстоўваецца нядобразычліўцамі як падстава для таго, каб пэўным чынам разгайдаць грамадства і перашкодзіць паступальнаму руху наперад нашай дзяржавы.
Пачаліся перадвыбарныя выступленні кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі па тэлебачанні і радыё
8 студзеня пачаліся перадвыбарныя выступленні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь па ТБ і радыё, паведамляе ЦВК.