Навiны
Сталічная міліцыя дапамагае ў пошуку работы былым асуджаным
Адсутнасць работы, фінансавыя абавязальніцтвы і страчаныя сацыяльныя сувязі нярэдка становяцца прычынамі паўторных канфліктаў з законам. У зоне асаблівай увагі праваахоўнікаў — грамадзяне, абавязаныя пакрываць выдаткі на ўтрыманне дзяцей у даход дзяржавы, а таксама непрацуючая катэгорыя насельніцтва.
Пара з Мінска затрыманая за распаўсюджванне псіхатропных рэчываў
Пара з Мінска затрыманая за распаўсюджванне небяспечных псіхатропных рэчываў. Пра гэта паведамілі БелТА ў МУС.
Дырэктар ламбарда ў Баранавічах дапамагла ахвяры ашуканцаў зберагчы свае каштоўнасці
У Баранавічах 59-гадовая жанчына перавяла ашуканцам больш за Br16 тыс., паведамляе БелТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Супрацоўнікі наркакантролю Гомельшчыны затрымалі на месцы злачынства кур’ера інтэрнэт-наркашопа
Супрацоўнікі наркакантролю Гомельшчыны затрымалі на месцы злачынства 21-гадовую жыхарку абласнога цэнтра, паведамілі БелТА ў прэс-службе МУС.
Дэлегацыя МУС Беларусі на чале з Іванам Кубраковым знаходзіцца з афіцыйным візітам у Азербайджане
Праграма знаходжання пачалася з наведвання Алеі ганаровага пахавання, дзе адбылося ўскладанне вянкоў да магілы Агульнанацыянальнага лідара азербайджанскага народа Гейдара Аліева.
«Бяром усіх, без адукацыі і вопыту». Чаму не варта купляцца на падобныя аб’явы аб працаўладкаванні
Усё часцей кібермахляры звяртаюць увагу на моладзь, якая жадае хутка і без асаблівай цяжкасці падзарабіць.
Чаму ў палонку нельга ныраць з галавой — адказалі ў МНС
Кожная хвіліна ў ледзяной купелі — гэта гонка паміж духоўным ачышчэннем і ўдарам па арганізме. Як нырнуць у палонку, каб не нашкодзіць здароўю, і чаму ратавальнікі настойліва просяць не мачыць галаву? Пра гэта паведамляе «Мінская Праўда».
Рытуал уручэння пагонаў супрацоўнікам міліцэйскага ведамства адбыўся ў Музеі гісторыі ВАВ
У зале Перамогі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прайшоў урачысты рытуал уручэння пагонаў супрацоўнікам міліцэйскага ведамства. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе МУС.
З якімі пытаннямі сталічныя жыхары звяртаюцца да міліцыянераў
Нагадваем, участковыя інспектары міліцыі ва ўсіх грамадскіх пунктах аховы правапарадку сталіцы па серадах ажыццяўляюць прыём грамадзян з 17:00 да 20:00. Як прайшоў прыём грамадзян участковым інспектарам міліцыі ў Савецкім раёне, даведаліся карэспандэнты «Звязды».
У Магілёве абмеркавалі дзейнасць кадэцкіх вучылішчаў і спецыялізаваных ліцэяў
Пасяджэнне каардынацыйнага савета па пытаннях дзейнасці кадэцкіх вучылішчаў, спецыялізаваных ліцэяў і Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча прайшло на базе Магілёўскага спецыялізаванага ліцэя МУС. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі сілавых ведамстваў, адукацыі, Савета Бяспекі. У якасці мадэратара выступіў першы намеснік Дзяржсакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Ігар Дземідзенка. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што сёння моладзь імкнецца зрабіць як мага больш для сваёй краіны. І гэты інтарэс трэба заахвочваць.