Навiны
У ЗША выкупілі дом, дзе правёў дзяцінства Папа Рымскі Леў XIV
Улады Долтана (прыгарад Чыкага, штат Ілінойс) набылі за $375 тыс. выстаўлены на аўкцыён дом, у якім правёў дзяцінства Папа Рымскі Леў XIV. Пра гэта паведамляе ТАСС.
Рок-уверцюра, сольнікі і выступленні юных зорачак. Што чакае гледачоў «Славянскага базару» 9 ліпеня
Рок-уверцюра адкрые серыю канцэртаў у Летнім амфітэатры, а юныя выканаўцы пакажуць сябе на другім конкурсным этапе — якія мерапрыемствы чакаюць сёння гледачоў XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», паведамляе БелТА.
Куды схадзіць у выхадныя 5–6 ліпеня? Афіша па ўсёй Беларусі
Лета — час прыгод і новых уражанняў! Спецыяльна для вас мы падрыхтавалі падрабязную афішу самых цікавых мерапрыемстваў на бліжэйшыя выхадныя. Канцэрты, выставы, кінапрэм’еры і сямейныя святы — у любым горадзе краіны вы знойдзеце штосьці па густу. Дзе правядуць галоўныя падзеі выходных — даведайцеся з нашага гіда!
Беларус Валеўскі стаў бронзавым прызёрам юніёрскага чэмпіянату Еўропы па барацьбе
Беларус Кірыл Валеўскі стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы ў барацьбе сярод спартсменаў не старэйшых за 20 гадоў, які праходзіць у італьяскім Каарле, паведамляе БелТА
Мінлясгас: прадпрыемствы дрэваперапрацоўкі цалкам акрыялі ад санкцыйнага шоку і знайшлі новыя рынкі збыту
Мінулы год наглядна паказаў: айчынныя прадпрыемствы дрэваперапрацоўкі цалкам акрыялі ад санкцыйнага шоку, знайшлі новыя рынкі збыту, нарасцілі аб’ёмы перапрацоўкі драўніны. Добрай навіной падзяліўся міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік, паведамляе БелТА.
«Рытуал», спектакль «Чакана гучна і да болю блізка» і «Эліа»
Штотыднёвая афіша «Звязды».
Што дапамагае захоўваць культурную аўтэнтычнасць?
Фестываль «ТэкСтыльны букет», які праходзіў з 17 да 21 чэрвеня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, па праве ўжо стаў пляцоўкай, дзе можна заявіць пра сябе, адсачыць сучасныя тэндэнцыі ў тэкстыльным мастацтве, а таксама знайсці кантакты для далейшага супрацоўніцтва. За час існавання форуму ўдзел у ім бралі мастакі з 12 краін свету. Штогод да яго далучаюцца новыя ўдзельнікі, на ім мацуецца міжнароднае сяброўства і, што не менш важна, адбываецца культурны абмен. Пра вынікі сёлетняга тэкстыльнага фэсту і творчае ўзаемадзеянне на перспектыву расказалі яго арганізатары і ўдзельнікі.
У Гродна з’явіўся новы горад-пабрацім у Расіі: пагадненне падпісана з Омскам
Пагадненне аб пабрацімскіх сувязях падпісалі першы намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Дзмітрый Савашэвіч і мэр Омска Сяргей Шэлест. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
Конкурс патрыятычных вершаў сярод медработнікаў арганізавалі ў Магілёўскай вобласці
У Магілёўскай вобласці сярод медыцынскіх работнікаў праходзіць конкурс патрыятычных вершаў «Памятаем! Ганарымся!». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.
Пасол Беларусі Амбразевіч уручыў даверчыя граматы Папе Рымскаму
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Апостальскай Сталіцы Юрый Амбразевіч уручыў даверчыя граматы Папе Рымскаму Льву XIV. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу МЗС Беларусі.