Навiны
Беларусь стала галоўным імпарцёрам расійскай макароны
Беларусь узначаліла топ краін-імпарцёраў макароны з Расіі. На нашу краіну прыпадае 32 % паставак. Пра гэта расказалі ў прэс-службе федэральнага цэнтра развіцця экспарту прадукцыі АПК РФ, паведамляе «Мінская Праўда».
Лукашэнка назваў умову, пры якой гатовы прыйсці ў «Мак.бай»
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць расказаў, пры якой умове гатовы наведаць «Мак.бай», паведамляе БелТА.
Пірожныя «Бульба» і мерэнгавы рулет з Расіі трапілі ў чорны спіс Дзяржстандарта
Дзяржстандарт унёс у Рэестр небяспечнай прадукцыі прысмакі некалькіх вытворцаў. Пад забарону трапілі папулярныя дэсерты, уключаючы пірожныя «Бульба». Пра гэта паведамляе «Мінская Праўда».
Беларускія школьнікі заваявалі дзевяць узнагарод на міжнароднай алімпіядзе па навуках аб Зямлі
На рахунку беларусаў — два «золаты», тры «срэбры» і чатыры «бронзы». Такога высокага выніку нацыянальная зборная дамаглася ўпершыню за ўсю гісторыю ўдзелу ў гэтай Алімпіядзе.
Язда па новых правілах: што трэба ведаць уладальнікам самакатаў і мапедаў
У якіх выпадках трэба рэгістраваць сродкі персанальнай мабільнасці і ў якіх — не трэба аддаваць на ацэнку адпаведнасці? Ці з’явяцца новыя катэгорыі правоў для мапедаў? На гэтыя і іншыя пытанні адказалі спецыялісты на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.
У якіх выпадках трэба рэгістраваць СПМ і дзе знайсці патрэбную інфармацыю
Дзяржстандарт да 25 жніўня апублікуе памятку, у якіх выпадках трэба рэгістраваць сродак персанальнай мабільнасці, паведаміла журналістам начальнік упраўлення ацэнкі адпаведнасці і ліцэнзавання Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Вольга Бабко, перадае БелТА.
Прысмакі з павышаным утрыманнем сінтэтычных фарбавальнікаў выявілі ў Гомельскай вобласці
Спецыялісты Гомельскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту выявілі небяспечную салодкую прадукцыю, паведамляе БелТА
Як у Капачоўскім сельсавеце працуе камітэт тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання
Старшыня Капачоўскага сельсавета Мсціслаўскага раёна Сяргей Фядосаў з задавальненнем праводзіць экскурсію па аб’ектах, якія за апошні час з’явіліся дзякуючы неабыякаваму стаўленню да сваёй малой радзімы жыхароў мясцовасці. Гэта і крынічка, і гульнявая пляцоўка, і паклонны крыж, і месца памяці. А колькі кветак і дрэў высаджана па ініцыятыве членаў КТГС, наогул падлічыць немагчыма. Дэпутат кажа, што аднаму чалавеку такая работа не пад сілу, але з камандай аднадумцаў можна і горы звярнуць.
Жыхар Барысаўскага раёна захоўваў дома макавую салому, распачата крымінальная справа
Жыхар Барысаўскага раёна захоўваў дома макавую салому. Рэчыва расліннага паходжання даследавалі судовыя эксперты, паведамляе БелТА са спасылкай на Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
Экалагічнасць у трэндзе: лясгасы нарошчваюць рэалізацыю домакамплектаў для насельніцтва
За 7 месяцаў гэтага года арганізацыі лясной галіны вырабілі і прадалі 94 драўляныя домакамплекты і 60 лазняў. Гэтыя лічбы супастаўныя з вынікамі продажаў за ўвесь мінулы год, паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.