Навiны
Лагатып Года беларускай жанчыны вызначаны
Як расказала старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская, БСЖ ініцыяваў конкурс на стварэнне лагатыпа ў хуткім часе пасля таго, як кіраўніком дзяржавы была аб’яўлена тэматыка 2026 года.
«Нам хацелася паглядзець, як дзяўчаты, жанчыны бачаць гэты лагатып, як яго ўяўляюць. Кожная магла, грунтуючыся на інтуіцыі і пачуццях, намаляваць свой варыянт. Пры гэтым якіх-небудзь параметраў мы не задавалі. Мы лічылі, што самі беларускія жанчыны павінны прапанаваць сімвал гэтага года», — цытуе Вольгу Шпілеўскую БелТА.
У Год беларускай жанчыны звяздоўская чытацкая пошта папаўняецца асабліва цёплымі пісьмамі
Нядаўна ў нашым Грынкаўскім сектары клубнай і бібліятэчнай работы праходзіў Дзень калектыўнага адпачынку. Сярод гасцей-самадзейных артыстаў, якія падарылі ўсім святочны настрой, была і народны майстар Свіслацкага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Ірына Фунт. Сустрэча з ёй была прымеркавана да Года беларускай жанчыны. Госця падрыхтавала выстаўку сваіх саламяных прац «Золата саломы» і правяла майстар-клас па вырабе анёлка — сімвала любові, надзеі і цеплыні.
Аб’яўленне Прэзідэнтам Года беларускай жанчыны выклікала шмат станоўчых рэакцый у грамадстве
Тое, што ў навагоднюю ноч кіраўнік дзяржавы аб’явіў 2026 год Годам беларускай жанчыны, стала нечаканасцю для ўсіх, і вельмі прыемным фактам — для прыгожай паловы нацыі. Літаральна за пяць хвілін Аляксандр Лукашэнка закахаў у сябе ўсіх жанчын. Прычым бадай самы рэзанансны ўказ беларускага лідара выклікаў інтарэс не толькі ў нашых суайчынніц, але і ў жыхарак іншых краін.
Эйсмант пра тэматыку 2026 года: гэта была асабістая ідэя і прапанова Прэзідэнта
Цяпер афіцыйна. Лукашэнка падпісаў указ №1 аб аб'яўленні Года беларускай жанчыны
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 1, якім 2026 год аб’яўлены Годам беларускай жанчыны. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.