Навiны
У Гомелі пачалі падрыхтоўку да дэмантажу верхніх паверхаў пацярпелага пры НС пад’езда дома
Прынята рашэнне аб пачатку дэмантажу верхніх паверхаў пашкоджанага пры надзвычайнай сітуацыі пад’езда дома па вул. Косарава ў Гомелі. Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Андрэй Бараноўскі пасля пасяджэння гарадскога штаба па ліквідацыі наступстваў НС, паведамляе БелТА.
Магілёўская дэлегацыя чакае ад УНС творчай энергетыкі і моцных пасылаў
Ад Магілёўскай вобласці на УНС у Мінск сёння адправіліся 113 дэлегаты. Яны прадстаўляюць усе раёны рэгіёна, розныя слаі грамадства і сфер дзейнасці. На пляцоўцы каля Магілёўскага аблвыканкама з раніцы панавала ўрачыстая абстаноўка. Дэлегаты і слухачы Усебеларускага народнага сходу горача абмяркоўвалі паміж сабой важную для краіны падзею і ахвотна дзяліліся меркаваннямі.
«Ідэальная мадэль народаўладдзя». Чаму ўзнікла патрэба ва Усебеларускім народным сходзе?
Старшыня праўлення рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства «Веды» Аляксей Аўдонін расказаў аб тым, чаму ўзнікла патрэба ва Усебеларускім народным сходзе, паведамляе БелТА.
Дзячэнка: Усе нашы высокія дасягненні заснаваныя на тым, што мы захавалі мір і адзінства беларускага грамадства
Такім меркаваннем з карэспандэнтам zviazda.by падзяліўся дэлегат VII УНС, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Алег Дзячэнка.
Беларусы абараняюць сваё: дэлегат УНС аб ролі арміі ў сваім жыцці і стаўленні беларусаў да роднай зямлі
У Беларусі абараняюць сваё, а армія мае абарончы характар. Такім меркаваннем падзяліўся дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу — намеснік камандзіра па ідэалагічнай рабоце 48-га асобнага батальёна радыёэлектроннай барацьбы Дзмітрый Бялецкі, паведамляе БелТА.
У цэнтры Брэста на час мерапрыемстваў 20 снежня, 1 і 7 студзеня забароняць рух транспарту
У Брэсце ў сувязі з масавымі мерапрыемствамі будзе часова забаронены рух транспартных сродкаў на ўчастку вуліцы Леніна. Рашэнне Брэсцкага гарвыканкама № 2145 ад 17 снежня апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале, паведамляе БелТА.
З якімі чаканнямі дэлегаты паўднёва-ўсходняга рэгіёна адправіліся на УНС
Два дні насычанай працы, абмеркаванне найважнейшых пытанняў развіцця сацыяльна-эканамічнай сферы, прыняцце лёсавызначальных рашэнняў для краіны... У прадчуванні найважнейшай палітычнай падзеі ў жыцці кожнага беларуса незалежна ад узросту, прафесіі, месца жыхарства, дэлегаты Гомельшчыны адправіліся ў сталіцу нашай рэспублікі, каб прыняць удзел у пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу.
Як Гродзеншчына праводзіла дэлегатаў УНС
Сёння ў Мінску стартуе адна з самых важнейшых падзей для нашай краіны. УНС збярэ дэлегатаў з усёй Беларусі! Уласныя карэспандэнты газеты «Звязда» праводзілі аўтобусы ў Мінск і пагутарылі з дэлегатамі. Расказваем, з якім настроем адправіліся ў шлях прадстаўнікі Гродзеншчыны.
Дэлегацыя Віцебскай вобласці адправілася ў Мінск на другое пасяджэнне сёмага УНС
Агульны настрой прыўзняты і дзелавы, усе 118 дэлегатаў і 65 запрошаных асоб маюць на мэце ўважлівае праслухоўванне паслання да беларускага народа і парламента Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Упэўнены, што яно стане кіраўніцтвам да дзеяння. Не менш адказная місія — зацвярджэнне праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026 — 2030 гады.
Прэзідэнцкае Пасланне і праграма на пяцігодку. У Мінску збіраецца чарговае пасяджэнне VII УНС
Другое пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу пройдзе 18 і 19 снежня ў Мінску, паведамляе БелТА.