
Інвестпраекты, сумесны бізнес-форум. Беларусь і Кувейт намячаюць крокі па паглыбленні ўзаемадзеяння
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і Дзяржаве Кувейт па сумяшчальніцтве Ігар Белы 15-16 чэрвеня зрабіў рабочую паездку ў г. Эль-Кувейт (Кувейт) і правёў сустрэчы з прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў і дзелавых колаў Кувейта. Аб гэтым паведамляе БелТА.

Якія пункты росту ёсць у развіцці супрацоўніцтва Беларусі і Ленінградскай вобласці
Першы намеснік Прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў прыняў удзел у 13-м пасяджэнні сумеснай камісіі па развіцці супрацоўніцтва Беларусі і Ленінградскай вобласці, якое прайшло ў Санкт-Пецярбургу.

На ЕЭФ разгледзяць пытанні канкурэнтнай палітыкі
У рамках ІV Еўразійскага эканамічнага форуму ў Мінску пройдуць дзве тэматычныя сесіі, прысвечаныя пытанням канкурэнцыі антыманапольнага рэгулявання. У прэс-службе ЕЭК паведамілі, што гэтыя важныя тэмы ўдзельнікі абмяркуюць 26 чэрвеня.

Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена выкладчыкам і студэнтам, якія вызначыліся
Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб’яўлена выкладчыкам і студэнтам вышэйшых навучальных устаноў краіны. Адпаведнае распараджэнне кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 чэрвеня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Шукаюцца відавочцы ДТЗ, якое здарылася 26 мая на скрыжаванні вул. Адоеўскага і пр. Пушкіна
Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя шукае відавочцаў ДТЗ, якое здарылася 26 мая 2025 года на скрыжаванні вул. Адоеўскага і пр. Пушкіна, паведамляе ДАІ.

Мінкультуры аб’явіла конкурс канцэпцый цырымоній адкрыцця і закрыцця «Лістапада» ў 2025 годзе
Міністэрства культуры аб’явіла конкурсны адбор сцэнарных планаў цырымоній адкрыцця і закрыцця XXXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінкультуры.

Нацбанк выпусціць у абарачэнне памятныя манеты серыі «Гісторыя беларускай чыгункі. Цягнікі»
Нацыянальны банк з 17 чэрвеня выпусціць у абарачэнне памятныя манеты серыі «Гісторыя беларускай чыгункі. Цягнікі». Пра гэта паведамляе Нацбанк.
Як па-гаспадарску распарадзіцца зямельнымі рэсурсамі?
Па меркаванні дырэктара Інстытута меліярацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандра Анжанкова, праблему ў Беларусі стварае не колькасць ападкаў, а іх дыферэнцыяцыя па месяцах. «Мы ўспамінаем сітуацыю пазамінулага года, калі май—чэрвень аказаліся засушлівымі, што сур’ёзна адбілася на вытворчасці сельгаскультур», — нагадаў ён. Таму, падкрэсліў навуковец, меліярацыйныя сістэмы вымушаны працаваць у вельмі складанай абстаноўцы.

Сярэдняя стаўка па новых укладах фізічных асоб у рублях на тэрмін звыш года ў маі склала 14,2% гадавых
У маі 2025 года на дэпазітным і крэдытным рынках Беларусі ўзровень працэнтных ставак фарміраваўся банкамі з улікам неабходнасці падтрымкі прывабнасці зберажэнняў у нацыянальнай валюце і захавання крэдытнай актыўнасці ў эканоміцы. Пра гэта сведчаць звесткі, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.
Сёлета беларускія школы выпусцілі з-пад свайго крыла больш за 56 тысяч адзінаццацікласнікаў
У пятніцу, 13 чэрвеня, роўна ў восем гадзін вечара ва ўсіх кутках краіны прагучаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, яго выконвалі галоўныя героі свята — выпускнікі 2025 года разам з настаўнікамі, роднымі і сябрамі. Эмоцыі маладых людзей немагчыма апісаць словамі. Гэта трэба было бачыць — колькі святла, радасці і гонару на тварах учарашніх школьнікаў! Яны спявалі ад душы. Спявала душа і ў педагогаў — значыць, у выхаванні дзяцей яны не прапусцілі самага галоўнага: навучыць іх быць сапраўднымі грамадзянамі і патрыётамі сваёй краіны.