Навiны
Шулейка: На «Белагра» прадстаўлены дасягненні ўсіх галін сельскай гаспадаркі, сельгасмашынабудавання
На «Белагра» прадстаўлены дасягненні ва ўсіх галінах сельскай гаспадаркі і сельгасмашынабудаванні. Аб гэтым на міжнароднай спецыялізаванай выставе «Белагра-2025» заявіў намеснік прэм’ер-міністра Юрый Шулейка, перадае БелТА.
Акцыю па падтрымцы ветэранаў сферы ЖКГ запусціў галіновы прафсаюз
Рэспубліканскі праект пад назвай «Дапамога ветэрану — памяць у дзеянні» накіраваны ў першую чаргу на аказанне адраснай дапамогі ветэранам галіны і ўдзельнікам аднаўлення краіны пасля Вялікай Айчыннай вайны.
Якія палажэнні Кодэкса аб адукацыі набудуць сілу сёлета з 1 верасня
Асноўныя палажэнні закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адукацыі» набываюць сілу з 1 верасня. Прынцыпова новыя нормы не ўводзяцца. Па сутнасці, гэта дашліфоўка Кодэкса аб адукацыі, якая носіць тэхнічны, практычны і аператыўны характар. Пры карэкціроўцы ў першую чаргу ўлічвалася правапрымяняльная практыка. У цэлым змяненні накіраваны на ўдасканаленне дзяржаўнай адукацыйнай палітыкі, павышэнне якасці адукацыі, далейшае ўмацаванне прэстыжу беларускай сістэмы адукацыі. Аб палажэннях закона БелТА расказаў член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Сяргей Клішэвіч.
Больш удзельнікаў, плошчаў, экспанатаў. Выстава «Белагра-2025» пачынае работу ў Мінску
Мінскі міжнародны выставачны цэнтр на пяць дзён ператворыцца ў цэнтр сельскагаспадарчага жыцця краіны — тут з 3 па 7 чэрвеня пройдуць мерапрыемствы Беларускага аграпрамысловага тыдня і 35-я міжнародная спецыялізаваная выстава «Белагра-2025», у якой прымуць удзел 545 кампаній з 14 краін, а экспазіцыю сфарміруюць звыш 500 адзінак тэхнікі і абсталявання, якія выкарыстоўваюцца земляробамі і жывёлаводамі, у харчовай вытворчасці, перадае БелТА.
Беларусь уводзіць інавацыйныя тэхналогіі для перапрацоўкі адходаў
Начальнік упраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вольга Сазонава расказала, якія тэхналогіі дазволяць Беларусі выкарыстоўваць 99% адходаў, паведамляе БелТА.
Беларусь забяспечвае мільёны дзяцей і дарослых бясплатнымі і льготнымі пуцёўкамі на аздараўленне
У Беларусі дзяржава ўдзяляе вялікую ўвагу аздараўленню — як дзяцей, так і дарослых. Толькі летась на тых, хто мае патрэбу ў санаторна-курортным лячэнні, было выдаткавана каля 252 мільёнаў рублёў. Дзякуючы гэтаму бясплатнымі пуцёўкамі, а таксама пуцёўкамі з датацыямі было забяспечана 807 тысяч чалавек. Прыярытэтам у аздараўленні з’яўляюцца дзеці — больш за 70% тых сродкаў было выдаткавана на пуцёўкі ў лагеры і дзіцячыя санаторыі. Летам школьнікаў прымуць каля 6 тысяч аб’ектаў адпачынку і аздараўлення, а гэта 4,5 тысячы лагераў з дзённым знаходжаннем і каля 1,5 тысячы лагераў з кругласутачным знаходжаннем. У Беларусі таксама функцыянуе 148 паўнацэнных стацыянарных загарадных лагераў.
2 чэрвеня ў 40 пунктах правядзення ЦТ пісалі тэсты каля 32,7 тысячы абітурыентаў
Моладзь праходзіла тэсціраванне па матэматыцы, біялогіі, замежнай мове (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай і кітайскай), геаграфіі, сусветнай гісторыі (найноўшы час), гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі.
Стартаваў маштабны міжнародны турыстычны праект
У гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны выставачны цэнтр «Белэкспа» і Нацыянальны цэнтр «Расія» запусцілі праект «Маршруты Перамогі».
Як абараніцца ад віртуальных махляроў?
Днямі завяршылася рэспубліканская прафілактычная акцыя «На варце лічбавай бяспекі». Супрацоўнікі праваахоўных органаў правялі комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне дасведчанасці насельніцтва пра кіберпагрозы і метады супрацьдзеяння ім, фарміраванне навыкаў бяспечных паводзін у лічбавым асяроддзі, прыняцце эфектыўных мер па прафілактыцы злачынстваў у гэтай сферы. Асаблівая ўвага — уразлівым катэгорыям: непаўналетнім, асобам пажылога ўзросту. У рамках акцыі была праведзена шырокая інфармацыйна-тлумачальная работа аб парадку абароту лічбавых знакаў (токенаў), патэнцыяльных рызыках і прававых нормах, якія рэгулююць дадзены кірунак.