Навiны
Гамяльчанам паказалі канцэрт-рэквіем «Кожны трэці»
Сёння канцэрт-рэквіем «Кожны трэці», які вось ужо цэлы тыдзень гучыць для прадстаўнікоў рэгіёнаў нашай краіны, запрасіў у Палац Рэспублікі гамяльчан. Кожны з тых, хто трапіў на ўнікальную праграму, дзе вогненныя гісторыі вайны і яе герояў гучаць сэрцамі дзясяткаў артыстаў, чарговы раз успомніў замучаных дзяцей страшнага лагера смерці «Чырвоны Бераг», дарослых і маленькіх вязняў «Азарычаў», а таксама тых, хто ў апошнія імгненні свайго жыцця стаяў на краі расстрэльнай ямы і чые імёны, магчыма, да гэтага часу застаюцца невядомымі. Кампазіцыя «Дрэва жыцця», якая з’явілася на Гомельшчыне, — чарговае сведчанне таго, што людская памяць жыве.
Ці паляцяць беларусы зноў у космас?
Другі год наша краіна сустракае Дзень касманаўтыкі ў статусе касмічнай дзяржавы. Касмічная галіна, якая знаходзіцца пад пільным патранажам Прэзідэнта мае для рэспублікі стратэгічнае значэнне. Сапраўды, космас — гэта будучыня, прастора, асваенне якой дае штуршок развіццю літаральна ўсіх сфер эканомікі і не толькі.
Эксперты — аб Дырэктыве № 12: Знакавы крок, які ўмацоўвае падмурак нашага суверэнітэту і нацыянальнай ідэнтычнасці
Падпісанне Прэзідэнтам Дырэктывы № 12 «Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы» — свайго роду сведчанне сталасці нашага грамадства. Беларусы, будуючы сваю незалежную дзяржаву, дасягнулі таго ўзроўню развіцця як нацыя, калі можна сур’ёзна і з разуменнем не толькі гаварыць пра хлеб надзённы, але шукаць і знаходзіць сэнсы існавання і развіцця народа, краіны, яе суверэнітэту. Гэты дакумент не толькі для кіраўнікоў, яго павінен вывучыць кожны. Гэта, як было вобразна сказана, буквар грамадзяніна. Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы, зацверджаныя Дырэктывай, даюць канкрэтны адказ на важныя для асэнсавання саміх сябе пытанні — хто мы, па якой дарозе ідзём, якімі арыенцірамі кіруемся. Толькі ведаючы адказ на іх, насельніцтва пэўнай тэрыторыі сапраўды становіцца грамадзянамі пэўнай краіны.
«Знакавы крок, які ўмацоўвае падмурак нашага суверэнітэту і нацыянальнай ідэнтычнасці»
Члены Савета Рэспублікі — аб Дырэктыве № 12.
125 грамаў хлеба і мільён слёз
У памяць аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны і аб подзвігу продкаў, якія здабылі Перамогу, у Палацы Рэспублікі з 6 па 12 красавіка праходзяць канцэрты-рэквіемы «Кожны трэці». Па распараджэнні Прэзідэнта яны арганізаваныя для жыхароў усіх абласцей і Мінска. Увечары ў сераду яго гледачамі сталі прадстаўнікі Гродзенскай вобласці.
Якія мерапрыемствы па добраўпарадкаванні запланаваны сёлета на Віцебшчыне?
Абласны план мерапрыемстваў Года добраўпарадкавання ўключае шматлікія працоўныя акцыі і дэсанты на тэрыторыі мемарыялаў, у памятных і знакавых месцах, азеляненне населеных пунктаў. Працягнецца рамонт вулічна-дарожнай сеткі, стаянак і парковак, спартыўных і дзіцячых гульнявых пляцовак. Важныя кірункі — водазабеспячэнне, уцягванне ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўвальных зямельных участкаў, навядзенне парадку на вытворчых аб’ектах.
Якіх змяненняў чакаць жыхарам Заслаўя да абласных «Дажынак»?
Наступнае свята хлебаробаў — абласныя «Дажынкі» на Міншчыне — пройдуць у адным з самых старажытных гарадоў нашай краіны, горадзе-музеі пад адкрытым небам — Заслаўі. І, здавалася б, да восені яшчэ ёсць час, работы па падрыхтоўцы горада да святкавання абласных «Дажынак» набіраюць тэмпы ўжо сёння. Пасля комплекснага добраўпарадкавання перад горадам будуць стаяць адказныя задачы: з размахам правесці фестываль-кірмаш і на сваім прыкладзе паказаць, якой павінна быць сталіца Мінскай вобласці. Для таго, каб пракантраляваць падрыхтоўку да абласных «Дажынак», у аўторак было арганізавана пасяджэнне штаба. Удзел у яго рабоце ўзяў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка. Карэспандэнт «Звязды» далучыўся да адказнай нарады і пастараўся высветліць, чым будзе здзіўляць жыхароў і гасцей горад Заслаўе падчас святкавання галоўнага свята хлебаробаў.
У Мінску чакаюцца новаўвядзенні ў аплаце грамадскага транспарту
Як расказаў дырэктар ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» Юрый Супрановіч, да канца 2025 года плануецца ўкараненне сістэмы аплаты праезду ў наземным транспарце з дапамогай банкаўскіх картак: «Мы спадзяёмся рэалізаваць у бягучым годзе магчымасць аплаты праезду банкаўскай карткай на наземным транспарце. Гэта звычайная зарплатная картка, якой чалавек зможа карыстацца без дадаткаў», — растлумачыў спікер.
Амаль палова самавольна занятых участкаў — у Мінскай вобласці
Узаконьванне самавольных пабудоў і самавольна занятых зямельных участкаў — менавіта гэта тэма стала галоўнай на чарговым пасяджэнні Мінскага абласнога Савета дэпутатаў. Гэта сапраўды сур’ёзная тэма, бо за ёй стаіць велізарная работа, пра якую кажуць лічбы. Так, пры правядзенні інвентарызацыі ў 2022 і 2023 гадах па ўсёй краіне выяўлена звыш 284 тысяч фактаў самавольнага заняцця зямель. Прычым большая частка іх — у Мінскай вобласці.
Аграрыі Беларусі пасеялі амаль 74% ранніх збожжавых
У Беларусі сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур без уліку кукурузы, грэчкі і проса завершана на плошчы 427,8 тыс. га, што складае 73,8% ад плана, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.