
На Гродзеншчыне зменшылася колькасць небяспечных працоўных месцаў
На сесіі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў асноўнай тэмай для абмеркавання стала рэалізацыя дзяржпраграмы «Рынак працы і садзейнічанне занятасці» на 2021–2025 гады. Як адзначыла старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта, завяршаецца чарговая пяцігодка, і цяпер праводзіцца аналіз праведзенай работы.

Да чаго прывядзе аперацыя Ізраіля супраць ядзернага патэнцыялу Ірана і чым гэта пагражае свету?
«Ніякіх кампрамісаў - толькі перамога»

У Крамлі заявілі, што Расія цалкам выканала ўзгодненыя ў Стамбуле абяцанні
Паводле слоў Пяскова, разумення аб наступным раўндзе расійска-ўкраінскіх перагавораў пакуль няма.

Мемарыяльны комплекс у Рэкце будавалі ўсім Горацкім раёнам
Калі ехаць праз аграгарадок Рэкта па трасе Горкі — Орша, немагчыма не звярнуць увагі на мемарыял з 8 стэл. На іх пазначаны больш за 600 прозвішчаў. Гэта жыхары 22 вёсак Рэкцянскага сельсавета, якія пайшлі на вайну і не вярнуліся. Сімвалічныя свечка і журавы нагадваюць пра боль і смутак па абарваных вайной жыццях, якія захоўваюць у сэрцах нашчадкі. Помніку ўсяго два гады, дагэтуль гэтыя імёны заставаліся практычна ў невядомасці.

У Ляхавічах дзяўчына загінула ад атручэння чадным газам
У Ляхавічах дзяўчына загінула ад атручэння чадным газам. Пра гэта паведамілі ў Дзяржэнергагазнагляду.

Унікальны музей пад адкрытым небам „Алея Памяці“ знаходзіцца ў пасёлку Мухавец Брэсцкага раёна
«У імя захавання гістарычнай памяці».

Магілёўскія школьнікі атрымалі азы армейскай службы
Змястоўна і з карысцю правялі час навучэнцы ваенна-патрыятычнага клуба «Брыгада» і грамадзянска-патрыятычнага клуба «Адзінства» магілёўскіх школ №№ 12 і 46, якія 11 дзён знаходзіліся ў ваенна-спартыўным лагеры «Юны воін» на базе вайскавой часці № 72471 «Пашкова».

Аляксандр Лукашэнка: Хтосьці ваюе, хтосьці нажываецца... А нам трэба людзей накарміць
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў адпаведны семінар-нараду. Тэму абмяркоўвалі не ў кабінетах, а непасрэдна на базе аднаго з малочнатаварных комплексаў філіяла «Астрашыцкі Гарадок» ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі». Сярод удзельнікаў семінара нарады — старшыні аблвыканкамаў і іх першыя намеснікі, упаўнаважаныя прадстаўнікі кіраўніка дзяржавы ў рэгіёнах, памочнікі Прэзідэнта — інспектары па абласцях. Фармат не новы. У лютым гэтага года падобны семінар-нарада з удзелам Прэзідэнта праходзіў на базе сельгаспрадпрыемства «Шыпяны-АСК». Тады галоўнай тэмай стала ўтрыманне буйной рагатай жывёлы ў зімова-стойлавы перыяд і іншае.

Кіраўнікі дзяржаў СНД сустрэнуцца ў Душанбэ 10 кастрычніка, кіраўнікі ўрадаў — 30 верасня ў Мінску
Саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД плануецца правесці 10 кастрычніка ў Душанбэ, пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД — 30 верасня ў Мінску, паведаміў журналістам першы намеснік генеральнага сакратара Садружнасці Ігар Петрышэнка, паведамляе БелТА.
