Навiны
У дзяржрэгуляванні лічбавага развіцця Беларусі адбыліся змены
У мэтах удасканалення дзяржаўнага рэгулявання лічбавага развіцця ўнесены змяненні ва ўказ ад 7 красавіка 2022 года № 136 «Аб органе дзяржаўнага кіравання ў сферы лічбавага развіцця і пытаннях інфарматызацыі». Адпаведны ўказ № 200 падпісаў 19 мая Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Ігар Казлоў вызвалены ад пасады замкамандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання
Генерал-маёр Ігар Казлоў вызвалены ад пасады намесніка камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 19 мая, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Саўмін адобрыў праект міжнароднай тэхдапамогі па ахове лясоў Беларусі
Урад адобрыў праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Ахова лясоў Беларусі: комплексная ініцыятыва па забеспячэнні гатоўнасці да прадухілення і рэагавання на пажары на мясцовым узроўні». Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 15 мая 2025 года нумар 263, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
Заснаваны афіцыйныя геральдычныя сімвалы ўнутраных войскаў
У мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый заснаваны афіцыйныя геральдычныя сімвалы ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў. Адпаведны Указ нумар 196 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Указам Прэзідэнта дапоўнены віды дзяржаўнай фінансавай падтрымкі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 мая падпісаў указ №177 «Аб дзяржаўнай фінансавай падтрымцы», паведамілі БелТА.
Максім Бутранец прызначаны намеснікам старшыні Дзяржпагранкамітэта
Палкоўнік Максім Бутранец назначаны намеснікам старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 красавіка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Работа на дабрабыт краіны
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў Указ «Аб занясеннi на Рэспублiканскую дошку Гонару пераможцаў спаборнiцтва за 2024 год».
У Беларусі спрошчаны парадак увозу БЛА ў інтарэсах асобных структур і арганізацый
Дзеля аховы правоў і законных інтарэсаў
Дзяржкамісія пракантралюе арганізацыю ўступных выпрабаванняў, у тым ліку цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ), які стартуе ў канцы мая. Таксама камісія ўдзяліць увагу прыёму дакументаў і залічэнню абітурыентаў у ВНУ і ССНУ. Старшынёй камісіі прызначаны намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Каранік. У яе складзе — прадстаўнікі Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, міністр адукацыі Андрэй Іванец, прадстаўнікі міністэрстваў, ведамстваў, абласной выканаўчай улады, Камітэта дзяржаўнага кантролю, парламента і іншых.
Створана дзяржкамісія па кантролі за ходам уступнай кампаніі ў 2025 годзе
У Беларусі створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ў 2025 годзе. Адпаведны ўказ нумар 152 падпісаў 14 красавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.